Выведка Вялікай Брытаніі пра вайну: украінскія войскі працягваюць ціснуць расейцаў

Украінскія байцы не перадавой

У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ацанілі ваенную сытуацыю ва Ўкраіне як складаную, але зь перавагай украінскай арміі.

«Сытуацыя на полі бою застаецца складанай, але Ўкраіна цяпер цісьне на тэрыторыі, якія Расея лічыць істотнымі для дасягненьня сваіх ваенных мэтаў», — мяркуюць выведнікі Вялікай Брытаніі.

Паводле іх, за апошнія тры дні ўкраінскія войскі замацавалі пляцдармы на ўсходнім беразе ракі Аскол у Харкаўскай вобласьці, а на поўдні Данецкай вобласьці штурмуюць горад Ліман.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ва ўрадзе Ўкраіны заявілі аб вызваленьні з пачатку контранаступу 421 населенага пункту

22 верасьня віцэ-прэм’ер-міністарка Ўкраіны, міністарка ў пытаньнях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірына Верашчук заявіла, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны з пачатку контранаступу ў жніўні вызвалілі ад расейскіх войскаў 8 тысяч квадратных кілямэтраў тэрыторыі і 421 населены пункт.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Апазналі закатаванага ў Ізюме ўкраінскага вайскоўца, фота ягонай рукі зь сіня-жоўтым бранзалетам абышло сьветГісторыя сям’і з Ізюму, тры пакаленьні якой забілі расейскія акупантыЧэхія, якая старшынюе ў Эўразьвязе, патрабуе міжнароднага трыбуналу над РасеяйУкраінскія войскі занялі левабярэжную частку гораду Купянску