Расейцы нанесьлі ўдар па Запарожжы. Пацярпеў гатэль у цэнтры гораду, пад заваламі людзі

Наступствы аднаго з удараў па Запарожжы

Як мінімум адзін чалавек загінуў у апошніх абстрэлах расейцамі ўкраінскага горада Запарожжа і вобласьці.

Аляксандар Старух, кіраўнік Запароскай абласной вайсковай адміністрацыі, паведаміў пра ўдар па Запарожжы.

«Праціўнік нанёс удар па абласным цэнтры. Інфармацыя аб ахвярах і разбурэньнях удакладняецца. Выконвайце правілы паветранай трывогі».

Пазьней прадстаўнік Офісу прэзыдэнта Кірыла Цімашэнка паведаміў, што акупанты выпусьцілі 9 ракет па Запарожжы і вобласьці. Aбстралялі ў тым ліку гатэль у цэнтральным парку Запарожжа.

«Значныя разбурэньні, пад заваламі застаюцца людзі. Ратавальнікі працуюць над разборам завалаў і вызваленьнем людзей».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Енергоатам»: Войскі Расеі абстралялі Запароскую АЭС

Таксама расейцы ўдарылі па Нікапалі, дзе загінуў 35-гадовы мужчына, і па запароскай электрападстанцыі. У цяперашні час абясточаны паўднёвыя населеныя пункты Запароскага раёну. Пацярпела і тэлевежа.

Пакуль вядома пра аднаго чалавека, які загінуў, і 5 параненых.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У выніку расейскага абстрэла дамбы ў Крывым Розе падтоплена 112 жылых дамоў, два раёны горада засталіся без вады