Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Енергоатам»: Войскі Расеі абстралялі Запароскую АЭС


У выніку абстрэлаў пашкоджана абсталяваньне энэргаблёку №6 — адзінага, які працуе
У выніку абстрэлаў пашкоджана абсталяваньне энэргаблёку №6 — адзінага, які працуе

Расейскія войскі ўначы абстралялі Запароскую атамную электрастанцыю, пашкодзіўшы абсталяваньне энэргаблёку № 6, адзінага энэргаблёку, які працуе, паведамляе ўкраінская кампанія «Енергоатам».

«Сёньня, 21 верасьня 2022 года, а 01:13 у выніку чарговых абстрэлаў Запароскай АЭС рашысцкімі тэрарыстамі было пашкоджана абсталяваньне сувязі энэргаблёку № 6 з адкрытай разьмеркавальнай прыладай ЗАЭС. У выніку нападу адключыліся блёкавы трансфарматар і трансфарматары ўласных запатрабаваньняў энэргаблёку. Праз страту сілкаваньня адбыўся аварыйны запуск двух дызель-генэратараў сыстэм бясьпекі для забесьпячэньня працы помпаў астуджэньня паліва», — паведаміла кампанія ў тэлеграме.

У «Енергоатаме» дадаюць, што ў 02:00 супрацоўнікі ЗАЭС змаглі наладзіць сілкаваньне ўласных патрэб энергаблёку № 6 ад сыстэмы шын іншых энэргаблёкаў станцыі, дызэль-генэратары 6-га энэргаблёку выключылі і перавялі ў дзяжурны рэжым.

«Рашысты працягваюць зьдзяйсьняць акты ядзернага тэрарызму на атамных станцыях Украіны. Іх не спыняе нават прысутнасьць на пляцоўцы Запароскай АЭС інспэктараў МАГАТЭ. Ад гэтай арганізацыі мы чарговы раз чакаем больш рашучых дзеяньняў у спыненьні агрэсіўных дзеяньняў Расеі супраць цывільных ядзерных аб’ектаў Украіны», — адзначаюць у «Енергоатаме».

З 4 сакавіка Запароская АЭС і горад-спадарожнік ЗАЭС — Энэргадар — знаходзяцца пад акупацыяй расейскіх войскаў. Расея адмаўляецца ствараць дэмілітарызаваную зону вакол ЗАЭС, як прапануюць у ААН.

Станцыя неаднаразова падвяргалася абстрэлам, бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў абстрэлах АЭС.

5 жніўня адбылося ўпершыню ў гісторыі станцыі на час поўнае адключэньне Запароскай АЭС ад энэргасеткі.

У пачатку верасьня місія МАГАТЭ наведала Запароскую АЭС.

2 верасьня гендырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі паведаміў, што два экспэрты арганізацыі прадоўжаць працу на АЭС на пастаяннай аснове.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG