Індэкс Маскоўскай біржы абваліўся на 10% пасьля аб'яўленьня Пуціным мабілізацыі

Ілюстрацыйнае фота

Пасьля абʼяўленьня прэзыдэнтам Расеі частковай мабілізацыі ў краіне індэкс Маскоўскай біржы апусьціўся ніжэй за 2 100 пунктаў. На такіх узроўнях ён таргуецца ўпершыню з 24 лютага, калі пачалося расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну.

Індэкс Маскоўскай біржы апусьціўся ніжэй за 1100 пунктаў упершыню з 15 жніўня, адзначае ТАСС. Курсы даляра і эўра да рубля растуць.

Кошты большасьці «блакітных фішак» на Масбіржы дэманструюць нэгатыўную дынаміку. Так, акцыі «Газпрома» на пачатку таргоў таньнелі на 13%. На гэты момант у лідэрах адкату акцыі «Яндекса» (мінус 10 %), больш чым на 9% зьнізілася цана на акцыі «Сургутнефтегаза», «НОВАТЭКа» «Газпром нефти».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Тысячы мужчын кінуць у мясарубку вайны». У Расеі абвясьцілі ўсеагульную акцыю пратэсту супраць абвешчанай Пуціным мабілізацыі

У сераду раніцай прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін абʼявіў у краіне частковую мабілізацыю. Пазьней міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў, што прызавуць 300 тысяч рэзэрвістаў.

Напярэдадні расейскі рынак акцый завяршыў дзень рэкордным з лютага абвалам на фоне навін аб правядзеньні 23-27 верасьня сэпаратыстамі і акупацыйнымі ўладамі рэфэрэндумаў у некаторых абласьцях Украіны па далучэньні іх тэрыторый да Расеі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

На Маскоўскай біржы абвал акцый пасьля інфармацыі аб псэўдарэфэрэндумах на акупаваных Расеяй землях Украіны

24 лютага, калі расейская армія пачала ўварваньне ва Ўкраіну, рынак акцый у Расеі абваліўся на 33 %.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пуцін заявіў пра частковую мабілізацыю ў Расеі на вайну супраць Украіны. Шайгу назваў плян: 300 тысяч чалавек

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Расея вырашыла Ўкраіну закідаць трупамі». Як ва Ўкраіне адрэагавалі на заяву Пуціна аб мабілізацыі