Камэнтуючы словы аб негатоўнасьці Кіева «да канструктыўнага дыялёгу», Ігар Кізім пагадзіўся, што двухбаковыя адносіны ў будучыні ўсё ж давядзецца выбудоўваць, аднак трэба разумець, пра якую «гатоўнасьць» гаворыць афіцыйны прадстаўнік Мінабароны.
На думку дыплямата, вайскова-палітычнае кіраўніцтва Беларусі разумее, што з моманту, калі яна «дазволіла расейскім войскам са сваёй тэрыторыі ўварвацца ва Ўкраіну, несучы сьмерць і разбурэньні, слова «канструктыўны» стала недарэчным.
«Таксама Менск ведае, колькі расейскіх ракет і авіябомбаў прыляцела ва Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі з выкарыстаньнем усёй магчымай інфраструктуры (пра гэта афіцыйна, нотамі, інфармаваўся беларускі бок разам з патрабаваньнем спыніць гэта)», — зазначыў пасол.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Міністэрстве абароны Ўкраіны патлумачылі, чаму наступ расейцаў зь Беларусі стаў нечаканымКізім лічыць, што адмаўляць беларускі ўдзел у вайне з боку Равенкі «не па-мужчынску для афіцэра такога рангу».
«Гэта хітрасьць, па меншай меры. А яшчэ гэта супярэчыць словам Лукашэнкі, які ў інтэрвію «Франс Прэс» наўпрост сказаў, што ён ня толькі падтрымлівае, але і «зьяўляецца прамым удзельнікам» так званай расейскай «вайсковай спэцапэрацыі».
Кізім падкрэсьліў, што Кіеў, магчыма, «будзе гатовы да канструктыўнага дыялёгу», калі беларускае вайскова-палітычнае кіраўніцтва «ўсьвядоміць, якую памылку яно зьдзейсьніла, падтрымаўшы расейскую агрэсію, і асудзіць яе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«У беларускім войску вельмі шмат расейцаў у беларускай форме», — украінскі палітоляг пра тое, ці можа Беларусь рыхтаваць напад на ЎкраінуПасол лічыць, што Мінабароны Беларусі павінна зрабіць «аб’ектыўныя высновы» і «сумленна далажыць» кіраўніцтву краіны інфармацыю аб разьвіцьці сытуацыі на поўдні Ўкраіны, што параза Расеі немінучая.
10 жніўня начальнік Дэпартамэнту міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Мінабароны Валер Равенка заявіў у інтэрвію беларускаму «ВаенТБ», што Беларусь «падтрымала дзеяньні Расейскай Фэдэрацыі, бо яна наш стратэгічны саюзьнік», але ў вайне супраць Украіны дзяржава нібыта ня ўдзельнічае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Мінабароны Беларусі адказалі на запыт, чаму Беларусь дапамагае Расеі ў вайне супраць УкраіныВайна Расеі супраць Украіны
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе на просьбу груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах вобласьцяў. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, некаторыя яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам. Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб’екты, расейцы пачалі бамбіць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяраў масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага 2022 году Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый і ў Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якіх Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 17 лістапада 2024 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- З прыходам да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка актывізавалася тэма магчымых мірных перамоваў. Улетку 2025 году Дональд Трамп правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім і Ўладзімірам Пуціным. Аднак дамовіцца пра мірнае пагадненьне ці прынамсі пра асабістую сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі не атрымалася. Агулам мірныя перамовы дагэтуль не далі істотных вынікаў.
- 1 чэрвеня 2025 году на Дзень расейскай авіяцыі Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю «Павуціньне». Служба бясьпекі Ўкраіны зладзіла ўдары па авіябазах па ўсёй тэрыторыі Расеі, зьнішчыўшы дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Дакладна невядома, адкуль кіраваліся гэтыя дроны і ці выкарыстоўвалі яны штучны інтэлект для нацэльваньня на расейскія самалёты. Паводле ўкраінскага боку, дахі грузавікоў, дзе хаваліся дроны, адчынялі дыстанцыйна, каб дазволіць квадракоптэрам узьлятаць.
- З пачатку 2024 году па цяперашні час украінскія дроны пашкодзілі мноства расейскіх нафаперапрацоўчых заводаў, што прывяло да істотнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у Расеі.
- Лінія фронту ва Украіне на працягу 2025 і на пачатку 2026 году заставалася адносна стабільнай. Пры гэтым расейскія войскі павольна прасоўваліся на асобных участках. З кастрычніка 2025 па сакавік 2026 году Расея захапіла каля 1833 км². На пачатку 2026 году ўкраінскія сілы правялі шэраг удалых контратак. У канцы красавіка 2026 году ўпершыню за доўгі час Ўкраіна адваявала больш тэрыторыі, чым страціла.
Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.