Расея ў якасьці выключэньня дазволіла «Белавія» палёты на самалёце Boeing 737 MAX праз сваю тэрыторыю

Самалёт мадэлі Boeing 737 MAX

Расея дазволіла палёты гэтага віду самалёта авіякампаніям «дружалюбных» дзяржаў. Для тых, хто знаходзіцца ў «сьпісе недружалюбных», забарона дзейнічае далей.

Беларуская дзяржаўная авіякампанія «Белавія» зможа лятаць паўз Расею на самалёце мадэлі Boeing 737 MAX, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

Першым палёт зьдзейсьніў Boeing 737 MAX авіякампаніі «Белавія» ў кірунку зь Менску ў Тбілісі праз расейскую тэрыторыю.

Самалёт гэтай мадэлі прыбыў у Беларусь у красавіку, ён знаходзіцца ў лізінгу ў амэрыканскай кампаніі Air Lease Corporation. Супраць «Белавія» ўвялі сур’ёзныя санкцыі пасьля прымусовай пасадкі самалёта авіякампаніі Ryanair у траўні 2021 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ІСАО: Паведамленьне аб ілжывым мінаваньні самалёта з Пратасевічам перадалі па ўказаньні кіраўніцтва Беларусі

З самалётам мадэлі Boeing 737 MAX зьвязаны скандал, а менавіта гісторыя са спыненьнем іх вытворчасьці. У 2019 годзе вытворца самалётаў перастаў будаваць новыя барты гэтай мадыфікацыі пасьля таго, як два самалёты пацярпелі авіякатастрофы (гаворка пра трагедыі канца 2018-га – пачатку 2019 г.). Адзін лайнэр у кастрычніку 2018 году разьбіўся ў Інданэзіі, тады загінулі 189 чалавек, а другі — у сакавіку бягучага году ў Этыёпіі, у авіякатастрофе загінулі 157 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэты самалёт сканструяваны клоўнамі». Boeing апублікавала перапіску супрацоўнікаў аб самалёце 737 MAX

Пасьля гэтага многія краіны, уключаючы Расею, ЗША і дзяржавы Эўразьвязу, прыпынілі эксплюатацыю самалётаў гэтай сэрыі зь меркаваньняў бясьпекі.

Ад праблемаў з ануляваньнем паставак Boeing 737 MAX тады пацярпела і «Белавія»: усяго Беларусь плянавала набыць сем такіх самалётаў. Кіраўніцтва Boeing прызнала, што ў абодвух выпадках меў месца збой у рабоце сыстэмы паляпшэньня манэўранасьці. Праблему зьліквідавалі, і ў траўні 2020 году выпуск такіх самалётаў аднавіўся.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Скарачэньне працоўнага тыдня і прастой часткі пэрсаналу: гендырэктар менскага аэрапорту пра наступствы санкцый