Член Савету Рэспублікі: На паўднёвых межах Беларусі восем батальённых тактычных груп

Ілюстрацыйнае фота

Па словах прадстаўніка Савету Рэспублікі групы выконваюць выключна стрымальную функцыю.

На паўднёвых межах Беларусі разьмешчана восем батальённых тактычных груп, заявіў у этэры тэлеканалу СТВ член Савета Рэспублікі ад Горадзенскай вобласьці Ігар Гедзіч.

«Мы ведаем, што шэраг (па-мойму, восем) батальённых тактычных груп знаходзяцца на паўднёвых рубяжах беларускіх. Яны там выконваюць функцыю стрымальную, натуральна».

Гедзіч мае вайсковы досьвед, ён палкоўнік запасу.

Раней Міністэрства абароны Ўкраіны гаварыла пра сем батальёнаў, а Мінабароны Беларусі абвяргала гэтую інфармацыю. Разам з тым Лукашэнка 17 чэрвеня заявіў, што ў выпадку ўдару ўкраінскіх сілаў па Мазыры адбудзецца ўдар па Кіеве «не заходзячы» на тэрыторыю Ўкраіны, праўда, не ўдакладніў, зь якой зброі гэта можа адбыцца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнку чакалі на трактары. Як украінская выведка ўпусьціла расейскі наступ зь Беларусі і што ведае пра беларускую армію цяпер

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Беларускія вучэньні на мяжы з Украінай падоўжылі. У Роўне папярэдзілі, што наступ беларускага войска будзе «рухам у адзін канец»