Вялікая Брытанія ўвяла новыя санкцыі супраць рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і прэм'ер-міністар Вялікай Брытані Борыс Джонсан у Кіеве, 9 красавіка 2022 году
Страты рэжымаў ад новых брытанскіх санкцый ацэньваюцца на суму 1,7 мільярда фунтаў стэрлінгаў.
Пра новыя санкцыі паведамляецца на сайце ўраду Вялікай Брытаніі.
Лёндан аб’явіў новы пакет санкцый супраць рэжымаў у Расеі і Беларусі на суму 1,7 млрд фунтаў стэрлінгаў, які тычыцца гандлю. У прэамбуле адзначаецца, што санкцыі тычацца Расеі і Беларусі, але, у адрозьненьне, ад Расеі, санкцыі супраць Беларусі не дэталізуюцца.
У брытанскім урадзе адзначаюць, што гэты пакет санкцый «мае мэту яшчэ больш аслабіць ваенную машыну Пуціна».
«Гэта прывядзе да таго, што агульны кошт тавараў, якія зазнаюць цалкам або часткова імпартна-экспартным санкцыі пасьля пачатку незаконнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, перавысіць 4 мільярды фунтаў стэрлінгаў», — сказана ў паведамленьні ўраду.
Новыя імпартныя мыты будуць ахопліваць тавары на суму 1,4 мільярда фунтаў стэрлінгаў, у тым ліку плаціну і палядый, «каб перашкодзіць Пуціну фінансаваць свае ваенныя намаганьні».
Гэта зьвязана з тым, што Расея зьяўляецца адной з кіроўных краін-вытворцаў плаціны і палядыю, экспарт якіх залежыць ад Вялікай Брытаніі. Цяпер Лёндан павышае мыта на 35 працэнтаў.
Акрамя таго, Вялікая Брытанія забараняе экспарт у Расею некаторых хімікатаў, плястыку, гумы і тэхнікі агульным коштам 250 млн фунтаў стэрлінгаў.