ЗША абвясьцілі аб новых санкцыях супраць Расеі і Беларусі

Як паведамляе Белы Дом, новыя санкцыі прадугледжваюць візавыя абмежаваньні для расейскіх і беларускіх службовых асобаў, якія маюць дачыненьне да падрыву сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці ці палітычнай незалежнасьці Ўкраіны.

Вось галоўнае з новага сьпісу:

  • санкцыі ўведзены супраць трох дзяржаўных тэлеканалаў Расеі: «Первый», «Россия» і НТВ;
  • забарона на экспарт тавараў у шэрагу галін, у тым ліку, атамнай прамысловасьці;
  • пад санкцыі трапляюць 2,6 тысячы афіцыйных асобаў з Расеі і Беларусі (сярод іх топ-мэнэджэры «Газпромбанку», але поўнага сьпісу ў адкрытым доступе няма);
  • амэрыканскім кампаніям забаронена аказваць расейцам кансалтынгавыя, рэклямныя і бухгалтарскія паслугі.
​
XS
SM
MD
LG