Улады двух украінскіх гарадоў забаранілі дзейнасьць цэркваў, падпарадкаваных Маскоўскаму патрыярхату

Патрыярх Маскоўскі Кірыл і міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу ў галоўным храме расейскага войска ў Падмаскоўі, 14 ліпеня 2020 г.

Браварская гарадзкая рада на ўвесь пэрыяд ваеннага становішча забараніла дзейнасьць цэркваў, якія падпарадкоўваюцца Ўкраінскай праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП).

«Гэта азначае, што аб’екты нерухомасьці царкоўных грамадаў УПЦ МП возьмуць пад ахову і ўвядуць асаблівы рэжым іхнай дзейнасьці. Пад забаронай будзе правядзеньне збораў, мітынгаў, шэсьцяў і іншых масавых імпрэз», — паведаміў мэр Бравароў Ігар Сапажко.

Раней аналягічную забарону ўвялі мясцовыя ўлады Канатопу (Сумская вобласьць).

У распараджэньні, падпісаным мэрам Канатопу Арцёмам Семяніхіным, адзначаецца: «Забараніць на тэрыторыі Канатопскай гарадзкой рады дзейнасьць УПЦ МП як такой, якая нясе пагрозу нацыянальнай бясьпецы Ўкраіны».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

200 украінскіх сьвятароў Маскоўскага патрыярхату ініцыявалі міжнародны царкоўны трыбунал для патрыярха Кірыла

Пасьля пачатку Расеяй поўнамаштабнай вайны супраць Ўкраіны паскорыўся пераход рэлігійных грамадаў у падпарадкаваньне Праваслаўнай царквы Ўкраіны, якая тры гады таму атрымала Томас аб аўтакефаліі ад Канстантынопальскага патрыярха.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Патрыярх Кірыл не асудзіў вайны ва Ўкраіне і заявіў, што яна ідзе таму, што ў Данбасе ня хочуць гей-парадаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Літва заклікае ЭЗ увесьці санкцыі ў дачыненьні да кіраўніка РПЦ патрыярха Кірыла