Літва заклікае ЭЗ увесьці санкцыі ў дачыненьні да кіраўніка РПЦ патрыярха Кірыла

Патрыярх Кірыл
Патрыярх Кірыл

Літва заклікае Эўразьвяз увесьці санкцыі ў дачыненьні да праваслаўнага патрыярха Кірыла, які падтрымлівае вайну ва Ўкраіне, сказаў літоўскі міністар замежных справаў Габрыэлюс Лансбэргіс

Яно словы прыводзіць партал delfi.

«Ёсьць такая прапанова, толькі пакуль яшчэ праходзяць дыскусіі для дасягненьня паразуменьня, таму канчатковага адказу пакуль няма, ці будзе гэта ўведзена», — сказаў міністар.

Ён указаў, што ўлады Літвы ўдзельнічаюць у кансультацыях аб аддзяленьні Літоўскай праваслаўнай царквы ад Маскоўскай патрыярхіі, але падкрэсьліў, што гэта пытаньне самавызначэньня рэлігійнай грамады.

Літоўская праваслаўная царква — адна з 9 традыцыйных рэлігійных грамадаў Літвы. Яна знаходзіцца пад кіраўніцтвам Маскоўскага патрыярхату.

​
XS
SM
MD
LG