Акцыя Stand Up for Ukraine сабрала 10 мільярдаў эўра для дапамогі ўкраінцам

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і прэм'ер-міністар Канады Джастын Трудо дыстанцыйна ўдзельнічаюць у глябальнай імпрэзе «Stand Up for Ukraine». Варшава, 9 красавіка 2022

Да дабрачыннай акцыі далучыліся буйныя сусьветныя кампаніі, дзясяткі вядомых музыкантаў, спартоўцаў і дзеячаў культуры.

Ініцыятыва дапамогі Ўкраіне пад назвай Stand Up For Ukraine пачалася 25 сакавіка і завяршылася 9 красавіка ў Варшаве канфэрэнцыяй, да якой далучыліся заходнія палітыкі, грамадзкія дзеячы, дзеячы культуры і звычайныя грамадзяне.

У выніку арганізатарам Stand Up for Ukraine удалося сабраць больш за 10 млрд эўра ў падтрымку Ўкраіны і ўкраінскіх уцекачоў. Пра гэта аб’явіла кіраўнік Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен — яна прыехала ў Варшаву, каб асабіста падтрымаць дабрачынную кампанію і ўзяць удзел у міжнароднай канфэрэнцыі донараў, скліканай арганізацыяй Global Citizen. Форум праводзіўся пры ўдзеле ўладаў Польшчы.

Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу ўцекачам як унутры Украіны, так і ў краінах ЭЗ. Таксама ахвяраваньні будуць перададзены на праекты ААН і мясцовых арганізацый, якія займаюцца аказаньнем дапамогі ўцекачам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Джонсан: Вялікабрытанія рыхтуе новы пакет фінансавай і вайсковай дапамогі Ўкраіне

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Беларусы — гэта людзі, а не „вусаты-сіняпалы“». Беларуска за ноч прыняла ў сваёй польскай хаце 120 уцекачоў з Украіны

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Больш за ўсё людзям цяпер патрэбная вызначанасьць». Тры гісторыі пра беларусак, якія дапамагаюць у часы вайны