Расейскія войскі больш як месяц сваёй акупацыі Чарнобыльскай АЭС і зоны адчужэньня знаходзіліся ў найбольш небясьпечным месцы з пункту гледжаньня радыяцыйнага заражэньня і атрымалі гадавую дозу апраменьваньня.
У 1986 годзе на гэты ўчастак выпала найбольш радыяактыўнага пылу, а ў 2020-м лес амаль цалкам згарэў у маштабных пажарах. За апошнія паўтара года радыяактыўны пыл асеў, але па ўмовах радыяцыйнай бясьпекі на гэтую тэрыторыю нельга заходзіць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ва Ўкраіне папярэджваюць пра «катастрафічныя наступствы» ад пажараў паблізу ЧАЭС. Дым ідзе ў бок Беларусі. ФОТАКалі расейскія салдаты пачалі акопвацца ў радыяцыйным лесе, дакладна невядома. У зону адчужэньня і на Чарнобыльскую АЭС яны зайшлі 24 лютага. На здымку, зробленым са спадарожніка 26 лютага, лягеру ў Рудым лесе яшчэ не было.
Лягер, хоць і ня зь вельмі дакладнымі межамі, ужо відаць на здымку ад 16 сакавіка.
На іншых спадарожнікавых здымках, зробленых 28 і 29 сакавіка, відаць, што побач зь лягерам, які стаў месцам сталага знаходжаньня для расейскіх салдатаў, былі пажары. Па характары ўзгараньня было падобна, што гарыць сухая трава. Нават такія невялікія пажары выклікаюць павелічэньне радыяцыйнага фону.
Калі меркаваць па здымку са спадарожніка за 29 сакавіка, зробленым на наступны дзень пасьля пажару, дрэвы і трава на тэрыторыі лягера і вакол яго амаль поўнасьцю выгаралі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Расейскія войскі пакінулі Чарнобыльскую АЭС і вывезьлі з сабой украінскіх байцоў НацгвардыіВід лягера з дрона, пасьля сыходу расейскіх войскаў. Відаць рэшткі ўмацаваньняў і акопаў для тэхнікі. На траве, якая выгарала, відаць сьляды ад руху машын.
Рэшткі ўмацаваньняў і акопаў у лягеры
Сябра грамадзкай рады пры Дзяржаўным агенцтве Ўкраіны для кіраваньня зонай адчужэньня Яраслаў Емяльяненка, камэнтуючы відэазапіс, сказаў, што, мяркуючы па месцы знаходжаньня акопаў, расейцы атрымалі максымальна магчымую дозу апраменьваньня, бо ў гэтай мясцовасьці ўзроўні і на паверхні глебы вельмі высокія.
«А што там было на глыбіні некалькіх мэтраў, нават складана ўявіць. Яны ня проста выкапалі бліндажы на заходнім сьледзе радыяцыйнага забруджаньня. І ня проста трымалі там абарону, а жылі там!» — сказаў Яраслаў Емяльяненка.
Кіраўнік Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя Ўкраіны Руслан Стрылец мяркуе, што расейцы абралі гэтае месца паблізу Чарнобыльскай АЭС для свайго лягера, каб пазьбегнуць магчымых абстрэлаў з боку ўкраінскай арміі і такім чынам захаваць сябе і сваю вайсковую тэхніку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Давядзецца мыць дарогі, як у 1986 годзе». Што адбываецца ў Чарнобылі пасьля адыходу расейскіх войскаў«Неразуменьне (небясьпекі) прывяло да таго, што яны проста акапаліся ў Рудым лесе, атрымалі велізарнае апраменьваньне. Спэцыялісты кажуць, што за двое сутак знаходжаньня ў Рудым лесе чалавек атрымлівае апраменьваньне, якое можна параўнаць з гадавой дозай, то бок фактычна ўсе тыя, хто там знаходзіўся, сёньня яны сьмяротнікі, якія ня маюць шанцаў на далейшае жыцьцё», — патлумачыў Руслан Стрылец.
Расейцы захапілі закрытую Чарнобыльскую атамную электрастанцыю ў першы дзень вайны, 24 лютага. Больш як за месяц яны дазволілі толькі адну частковую зьмену пэрсаналу, а ў канцы сакавіка пачалі штурмаваць Славуціч — горад-спадарожнік станцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
На пляцоўцы перад Чарнобыльскай АЭС узьнялі сьцяг УкраіныГорад Славуціч удалося адстаяць, а расейцы пачалі акопвацца і ствараць фартыфікацыйныя збудаваньні ў найбольш небясьпечным у зоне адчужэньня месцы — у Рудым лесе, на які ў 1986 годзе выпала найбольш радыяактыўнага пылу.
Увечары 31 сакавіка расейцы вырашылі пакінуць тэрыторыю Чарнобыльскай АЭС. Дакладна невядомая колькасьць вайсковай тэхнікі, якую Расея перакідала зь Беларусі на ўкраінскую тэрыторыю зоны адчужэньня і станцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пажары, павышаны ўзровень радыяцыі і міны. Ва Ўкраіне забаранілі наведваць зону адчужэньня і Чарнобыльскую АЭСВайна Расеі супраць Украіны
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе на просьбу груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах вобласьцяў. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, некаторыя яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам. Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб’екты, расейцы пачалі бамбіць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяраў масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага 2022 году Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый і ў Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якіх Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 17 лістапада 2024 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- З прыходам да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка актывізавалася тэма магчымых мірных перамоваў. Улетку 2025 году Дональд Трамп правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім і Ўладзімірам Пуціным. Аднак дамовіцца пра мірнае пагадненьне ці прынамсі пра асабістую сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі не атрымалася. Агулам мірныя перамовы дагэтуль не далі істотных вынікаў.
- 1 чэрвеня 2025 году на Дзень расейскай авіяцыі Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю «Павуціньне». Служба бясьпекі Ўкраіны зладзіла ўдары па авіябазах па ўсёй тэрыторыі Расеі, зьнішчыўшы дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Дакладна невядома, адкуль кіраваліся гэтыя дроны і ці выкарыстоўвалі яны штучны інтэлект для нацэльваньня на расейскія самалёты. Паводле ўкраінскага боку, дахі грузавікоў, дзе хаваліся дроны, адчынялі дыстанцыйна, каб дазволіць квадракоптэрам узьлятаць.
- З пачатку 2024 году па цяперашні час украінскія дроны пашкодзілі мноства расейскіх нафаперапрацоўчых заводаў, што прывяло да істотнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у Расеі.
- Лінія фронту ва Украіне на працягу 2025 і на пачатку 2026 году заставалася адносна стабільнай. Пры гэтым расейскія войскі павольна прасоўваліся на асобных участках. З кастрычніка 2025 па сакавік 2026 году Расея захапіла каля 1833 км². На пачатку 2026 году ўкраінскія сілы правялі шэраг удалых контратак. У канцы красавіка 2026 году ўпершыню за доўгі час Ўкраіна адваявала больш тэрыторыі, чым страціла.
Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.