Што кажа пра Ўкраіну міністар замежных спраў Расеі Лаўроў, і як ёсьць насамрэч. ВІДЭА

Наступствы ракетных абстрэлаў у Марыюпалі

Заявы міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова абверглі ў Міністэрстве абароны Расеі. Міністар прызнаў, што расейская авіяцыя скідала бомбы на дзіцячую лякарню ў Марыюпалі, а ў Мінабароны заявілі, што ніякага налёту не было.

Міністры замежных спраў Расеі і Ўкраіны правялі перамовы ў Турэччыне. Падчас брыфінгу міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў зрабіў некалькі заяваў, у тым ліку і пра тое, што «Расея не нападала на Ўкраіну».

Што «адказалі» б украінцы на гэта? Глядзіце ў відэа.

Адразу пасьля перамоваў у Антальлі расейцы аднавілі абстрэлы Марыюпалю. У горадзе ўшчэнт разьбітыя будынкі, людзі хаваюцца ў падвалах, часта ўжо ня маючы неабходных ежы і пітва.

Марыюпаль пасьля расейскіх абстрэлаў і авіябамбаваньня. ФОТА

У выніку дзеяньняў Расеі ва Ўкраіне гінуць мірныя жыхары, колькасьць якіх падлічыць пакуль немагчыма. Больш за 2 млн чалавек вымушана пакінулі краіну, яшчэ сотні тысяч сталі вымушанымі перасяленцамі. Харкаў страціў як мінімум траціну свайго даваеннага насельніцтва, а Кіеў, паводле словаў мэра Віталя Клічко, амаль палову.

Пры гэтым расейцы працягваюць бамбаваць мірныя гарады Ўкраіны. Раніцай 11 сакавіка адбыліся налёты на Дніпро, Луцк, Івана-Франкоўск і Харкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Авіянапады на Івана-Франкоўск, Дніпро і Луцк, расейскі самалёт упаў у Лунінцы. 16-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памерлі два беларусы-дальнабойнікі, якія трапілі пад расейскі абстрэл гораду Корасьценя на Жытоміршчыне