ByPol заявіў аб праведзеных дывэрсіях на беларускай чыгунцы, каб сарваць перасоўваньне расейскіх войскаў у Беларусі

Беларуская чыгунка. Ілюстратыўнае фота

Абхяднаньне былых беларускіх сілавікоў паедаміла, што акцыі скіраваныя на блякіроўку руху на чыгуначных шляхах.

«Зьнішчаны шляхам падпалу дзьве шафы ўпраўленьня СЦБ (прылада сыгналізацыі, цэнтралізацыі і блякіроўкі) на ўчастках абслугоўваньня Баранавіцкага і Гомельскага аддзяленьняў БЧ, чым была парушана работа сьвятлафораў і стрэлачных пераводаў і заблякіраваны рух на гэтых участках чыгункі. Таксама на ўчастку абслугоўваньня Магілёўскага аддзяленьня БЧ праведзена заварочваньне рэйкавых ланцугоў», — паведамляе ByPol.

Паводле ByPol, у выніку гэтых і папярэдніх акцый расейскія эшэлоны не перасоўваюцца па беларускай чыгунцы ўначы.

«У выніку гэтых і папярэдніх пасьпяхова праведзеных акцый — РосЖД забараніла рух сваіх рухомых саставаў, у тым ліку ваенных эшалёнаў, па тэрыторыі Беларусі ў начны час.

А беларускія машыністы масава адмаўляюцца ад кіраваньня лякаматывамі і выезду на перагоны», — піша ByPol.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Жыхары ўкраінскага памежнага горада расказалі, што іхных блізкіх забралі ў палон у Беларусь

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка сказаў, што Беларусь ня будзе ваяваць з Украінай, але прывёў у гатоўнасьць СПА, каб «не дапусьціць удараў у сьпіну расейцам»