Рэвалюцыянэр стаў жандарам. Армянскі аналітык пра войскі АДКБ у Казахстане

Нікол Пашын'ян, кастрычнік 2018

Як армянскае грамадзтва і палітычны істэблішмэнт успрынялі рашэньне аб накіраваньні армянскіх войскаў у Казахстан? Якія аргумэнты прыхільнікаў і праціўнікаў гэтага рашэньня? Як удзел Армэніі ў апэрацыі АДКБ у Казахстане паўплывае на пэрспэктывы эўраінтэграцыі краіны?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае армянскі палітычны аналітык, дырэктар Ерэванскага прэс-клюбу Барыс Навасард’ян.

Навасардʼян

  • У Армэніі больш крытыкі, чым ухвалы рашэньня аб удзеле ў апэрацыі АДКБ у Казахстане.
  • 6 студзеня была распаўсюджаная заява шэрагу грамадзкіх арганізацыяў, якія палічылі гэтае рашэньне непрымальным.
  • Яны выказалі сумнеў у тым, што такі крок дазваляе працягваць разглядаць Армэнію як краіну, якая зацікаўленая ў сямʼі дэмакратычных дзяржаваў.

Барыс Навасард'ян

  • У сьнежні летась Армэнія была запрошаная на саміт дзеля дэмакратыі, ініцыяваны прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам.
  • Крытыка гучала і з боку папярэдніх армянскіх уладаў.
  • Паводле іх, прэмʼер Нікол Пашыньян праяўляе непасьлядоўнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што ў краінах АДКБ кажуць пра высылку салдат у Казахстан для здушэньня пратэстаў
  • Ён ініцыяваў крымінальныя справы супраць службовых асобаў, якія могуць быць прызнаныя адказнымі за гвалт адносна пратэстоўцаў у 2008 годзе ў Армэніі.
  • Цяпер ён ухваліў удзел армянскіх вайскоўцаў у гвалтоўным падаўленьні пратэстаў у Казахстане.
  • Армэнія вусна рабіла запыт на дапамогу ад АДКБ падчас вайсковых сутыкненьняў з Азэрбайджанам пасьля 44-дзённай вайны, у лістападзе 2021 году.
  • АДКБ тады не адгукнулася на зварот Армэніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беспэрспэктыўная арганізацыя». Што такое АДКБ, колькі беларусаў у яе ўзброеных сілах і чаму яе крытыкаваў Лукашэнка
  • На думку крытыкаў, Армэніі ня варта была адгукацца з такім энтузіязмам на зварот Такаева.
  • На жаль, не было нададзена ўвагі варыянту — падтрымаць палітычнае рашэньне АДКБ, але не пасылаць сваіх войскаў.
  • Я лічу, што гэта было б самым правільным рашэньнем з прагматычнага пункту гледжаньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турэччына заявіла пра пачатак нармалізацыі адносін з Армэніяй. Паміж краінамі закрытая мяжа і няма дыпляматычных зносін
  • Многія прагматычныя аналітыкі адзначалі, што ў Армэніі не было выйсьця — яна павінная была альбо выйсьці з АДКБ альбо падтрымаць апэрацыю ў Казахстане.
  • Можна было не пасылаць войскі, хаця б з патрэбаў гарантаваць бясьпеку Армэніі, для чаго гэтыя сто вайскоўцаў ня лішнія.
  • У Казахстане жыве нямала армян. І ёсьць перасьцярогі, што адпраўленьне армянскіх войскаў туды можа адмоўна адбіцца на становішчы армянскай дыяспары ў Казахстане.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітай пахваліў прэзыдэнта Казахстану за рашучыя дзеяньні і выказаў яму падтрымку
  • Тлумачэньне афіцыйнай пазыцыі даў сакратар Рады бясьпекі Армэніі Армэн Грыгарʼян.
  • Ён сказаў, што рэвалюцыя 2018 году ў Армэніі была заснаваная на дэмакратычных прынцыпах і была рэалізаваная празь мірныя, у адрозьненьні ад Казахстану, вулічныя пратэсты.
  • Але тады было заяўлена, што рэвалюцыя не азначае зьмену геапалітычных прыярытэтаў краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія самалёты даставілі ў Казахстан кіргіскіх вайскоўцаў
  • Армэнія застаецца вернай сваім абавязкам у межах ЭАЭС і АДКБ.
  • І другая тэза Грыгарʼяна — ён патлумачыў, як Армэнія магла адгукнуцца пра просьбу краіны, якая горача падтрымлівала Азэрбайджан падчас 44-дзённай вайны і павіншавала Баку з посьпехам у гэтай вайне.
  • Грыгарʼян сказаў — мы спадзяемся, што ў будучыні АДКБ выканае свае абавязкі перад Армэніяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сіламі АДКБ у Казахстане будзе кіраваць камандуючы ПДВ Расеі, які ўдзельнічаў у анэксіі Крыму
  • Могуць быць непапраўна сапсаваныя адносіны паміж Армэніяй і Казахстанам на ўзроўні грамадзтваў.
  • На ўзроўні дзяржаваў яны сапсаваныя пасьля таго, як Казахстан падтрымаў Азэрбайджан у вайне з Армэніяй.
  • Сакратар Рады бясьпекі Армэніі ў сваім тлумачэньні падкрэсьліў, што дэмакратычныя працэсы ў Армэніі разглядаюцца як выключна ўнутраныя справы і Армэнія не зьбіраецца экспартаваць сваю мадэль у іншыя краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белы дом: перамовы з Расеяй працягнуцца, нягледзячы на сытуацыю ў Казахстане
  • На афіцыйным узроўні ня будзе зьмены стаўленьня да Армэніі з боку Захаду ад рашэньня накіраваць армянскія войскі ў Казахстан.
  • Але назапашваньне меркаваньняў аб Армэніі адбывалася некалькі апошніх гадоў, напэўна, з 2013 году, калі Армэнія адмовілася ад падпісаньня дамовы аб асацыяцыі з ЭЗ і абрала шлях у межах эўразійскай інтэграцыі.
  • Рашэньне наконт Казахстану кідае маленькую манэтку ў гэтую капілку.

Што было раней

  • Урад Армэніі дазволіў падразьдзяленьню сваіх узброеных сіл узяць удзел у міратворчай місіі АДКБ у Казахстане.
  • Калектыўныя міратворчыя сілы АДКБ у Казахстане будуць налічваць каля 2,5 тыс. чалавек, пры неабходнасьці могуць быць узмоцненыя, заявіў РІА Новости генэральны сакратар арганізацыі Станіслаў Зась.