Сябра Дзьмітрыя Ўсхопава, які апошнім бачыў таго жывым, пакінуў Беларусь. Найважнейшае за 7 студзеня.

На пахаваньні Дзьмітрыя Ўсхопава

Найважнейшае за 7 студзеня.

28-гадовы Аляксандр Жогаль, які апошнім з блізкіх бачыў Дзьмітрыя Ўсхопава жывым, пакінуў Беларусь. Ён распавёў Свабодзе пра абставіны затрыманьня Дзьмітрыя і перасьлед міліцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«У вэрсію міліцыі паверыць надзвычай складана». Сябра загінулага Дзьмітрыя Ўсхопава расказаў пра ягоную сьмерць і перасьлед міліцыяй

У тэлефанаваньні з папраўчай калёніі № 24 Алена Маўшук паведаміла блізкім, што любіць іх, але не вытрымлівае таго, што там адбываецца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Шматдзетная маці Алена Маўшук заявіла, што ў калёніі да яе ўжываюць фізычны і псыхалягічны гвалт

Беларускі воінскі кантынгент, які ўваходзіць у склад сіл АДКБ, у поўным складзе прыбыў у Казахстан і пачаў выкананьне пастаўленых задач, заявілі ў Мінабароны Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Беларускія салдаты прыбылі ў Казахстан і пачалі службу

Прэзыдэнт Казахстана Касым-Жомарт Такаеў 7 студзеня выступіў са зваротам да грамадзянаў краіны, у якім заявіў, што даў загад праваахоўным органам і войску адкрываць агонь на паражэньне без папярэджаньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Такаеў дазволіў сілавікам страляць на паражэньне без папярэджаньня

7 студзеня Міністэрства ўнутраных спраў Казахстану паведаміла, што падчас так званай «зачысткі» ў самым буйным горадзе краіны, Алматы, загінулі 26 «узброеных злачынцаў», яшчэ 18 атрымалі раненьні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

МУС Казахстану паведаміла пра 26 забітых і 18 параненых падчас «зачысткі» ў Алматы

Стала вядома, што актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Войніч, асуджаны на 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму і адбывае пакараньне ў ПК-15, цяжка хворы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Жыцьцё сына ў небясьпецы!» Маці палітвязьня Андрэя Войніча заявіла, што ён сьмяротна хворы

Юры Гараўскі заявіў, што КДБ Беларусі цісьне на ягоную сям’ю, а на самога яго завялі крымінальную справу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Былы баец САХР Гараўскі, які выкрыў факты пра «эскадрон сьмерці», заявіў, што на яго ў Беларусі завялі справу

Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла, што згодна з пастановай ад 30 сьнежня 2021 года ў пералік абавязковых прафіляктычных прышчэпак для дзяцей ва ўзросьце ад 12 да 17 гадоў унесена вакцынацыя ад COVID-19.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Беларусі ўвялі абавязковую вакцынацыю дзяцей ад каранавірусу