Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўвялі абавязковую вакцынацыю дзяцей ад каранавірусу


Менская абласная клінічная бальніца падчас эпідэміі COVID-19
Менская абласная клінічная бальніца падчас эпідэміі COVID-19

Рашэньне Мінздароўя датычыць дзяцей 12—17 гадоў.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла, што згодна з пастановай ад 30 сьнежня 2021 года ў пералік абавязковых прафіляктычных прышчэпак для дзяцей ва ўзросьце ад 12 да 17 гадоў унесена вакцынацыя ад COVID-19.

Паводле ведамства, мэта вакцынацыі — забесьпячэньне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту і прафіляктыкі захворваньня дзіцячага насельніцтва COVID-19.

Прышчапіцца можна не раней, чым праз 6 месяцаў пасьля перанесенай дзіцем інфэкцыі COVID-19, у адпаведнасьці з інструкцыяй па мэдычным прымяненьні імунабіялягічнага лекавага сродку, агульнай характарыстыкай лекавага прэпарата і адсутнасьцю супрацьпаказаньняў да вакцынацыі ў дзяцей.

У цяперашні час для вакцынаваньня прапануецца інактываваная вакцына супраць COVID-19 — Verо Cell кітайскай вытворчасьці.

У сярэдзіне сьнежня міністэрства паведаміла, што ў Беларусі поўную вакцынацыю прайшлі 3 мільёны 298 тысяч чалавек. Згодна з прыведзенымі лічбамі, найхутчэй вакцынацыя праходзіла ў Менску, а павольней за ўсё ў Віцебскай вобласьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG