Апублікавалі праект новай Канстытуцыі; палітвязьня Дуднікава асудзілі на 11 год турмы. Найважнейшае за 27 сьнежня

Падзеі 27 сьнежня

Праект зьменаў і дапаўненьняў у Канстытуцыю Беларусі зьявіўся ў інтэрнэце на сайце дзяржаўнага агенцтва БелТА

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апублікавалі праект зьменаў і дапаўненьняў у Канстытуцыю Беларусі, у якім прапануецца імунітэт для былога прэзыдэнта

Апублікаваны праект Канстытуцыі не прапануе беларусам пераменаў да лепшага — так пракамэнтаваў абнародаваны праект новай Канстытуцыі палітычны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандар Дабравольскі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У штабе Ціханоўскай пракамэнтавалі праект Канстытуцыі: «Падман, у які ніхто не паверыць»

У Менскім гарадзкім судзе вынесьлі вырак на закрытым працэсе ў справе Ягора Дуднікава, які агучваў ролікі для пратэставага тэлеграм-каналу

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Ягора Дуднікава, грамадзяніна Расеі, асудзілі на 11 год турмы

Перасьлед беларусаў за іх грамадзкую і палітычную пазыцыю не спыняецца. Свабода працягвае штодня весьці хроніку перасьледу

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 27 сьнежня: герою мэму пра памідоры са сьмятанай далі 15 дзён арышту; 2 гады «хіміі» за камэнтар пра сілавікоў

Мікалай Брэдзелеў застаецца пад вартай, а тым часам кампанія выдаліла са свайго сайту камэнтар пра намер абараніць свайго супрацоўніка

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэс-сакратара А1 ня выпусьцілі на волю пасьля 15 дзён арышту

У Беларусі на 26 сьнежня праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 955 чалавек

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: у Фядуты дыягнаставалі вострую сэрцавую недастатковасьць, Стэфановіч аднаўляецца пасьля каранавірусу

У Беларусі больш за год дзейнічае забарона на выезд з краіны наземным шляхам бяз важкіх прычынаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады патлумачылі, чаму не скасоўваюць абмежаваньні на выезд зь Беларусі, нягледзячы на тое, што каранавірус нібыта адступае

Карумпаванага чалавека году штогод выбірае праект журналістаў-расьсьледавальнікаў для асьвятленьні арганізаванай злачыннасьці і карупцыі (OCCRP). Сёлета ім прызнаны Аляксандар Лукашэнка

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнку прызналі Карумпаваным чалавекам году

У Беларусі пачалася вакцынацыя дзяцей супраць COVID-19

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі пачалася вакцынацыя дзяцей супраць COVID-19

Як вынікае з афіцыйных дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту самая шырокая праслойка працаздольнага насельніцтва мусіць задавольвацца заробкамі ў межах ад 400 да 600 рублёў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 2,5 мільёна беларусаў выжываюць на 500 рублёў і меней