Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2,5 мільёна беларусаў выжываюць на 500 рублёў і меней


Беларускія манэты

Беларускія ўлады даўно абяцаюць забясьпечыць кожнага грамадзяніна заробкам ня меней як 500 даляраў, аднак на справе тыя не заўсёды атрымліваюць і 500 рублёў. 

Як вынікае з афіцыйных дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у трэцім квартале 2021 году самая шырокая праслойка працаздольнага насельніцтва мусіць задавольвацца заробкамі ў межах ад 400 да 600 рублёў.

Іншымі словамі, у сярэднім на 500 рублёў (у эквіваленце крыху больш за 200 даляраў) існуе прыкладна 2,5 мільёна беларусаў (43% жыхароў краіны).

Яшчэ 40% атрымліваюць на месяц 600-1000 рублёў. І толькі 17,5% маюць абяцаныя «папяцьсот».

Як вынікае з табліцы на сайце ведамства, найлепшая сытуацыя з заробкамі ў Менску, самая бедная — Магілёўская вобласьць, а на Берасьцейшчыне больш за ўсё людзей, якія маюць бюджэт, меншы за пражытковы мінімум.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG