Прызнаны палітвязьнем журналіст Свабоды Грузьдзіловіч; Менск не адказаў на прапанову ЭЗ даць вакцыны ад COVID-19. Найважнейшае на 24 сьнежня

Зьняволеныя журналісты Свабоды Ігар Лосік, Алег Грузьдзіловіч, Андрэй Кузьнечык

Падзеі 24 сьнежня

Праваабарончая супольнасьць абвясьціла палітвязьнямі яшчэ трох чалавек

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі — тры новыя палітвязьні. Іх ужо 956

Журналіст Алег Грузьдзіловіч зноў лічыцца палітвязьнем. Першы раз такі статус яму надалі пасьля затрыманьня ў ліпені 2021 году

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіста Радыё Свабода Алега Грузьдзіловіча прызналі палітвязьнем. Ён у СІЗА-1 на Валадарскага

23 сьнежня мусіў скончыцца тэрмін утрыманьня Паўла пад вартай, але яго адвезьлі ў Сьледчы камітэт, а дома правялі ператрус і канфіскавалі тэхніку

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса завялі крымінальную справу

24 сьнежня Вярхоўны суд Беларусі разглядаў апэляцыйныя скаргі на прысуд Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўны суд пакінуў у сіле выракі Калесьнікавай і Знаку. На паседжаньне нікога не пусьцілі

Перасьлед беларусаў за іх грамадзкую і палітычную пазыцыю не спыняецца. Свабода працягвае штодня весьці хроніку перасьледу

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 24 сьнежня: год калёніі за леташні ўдзел у «счэпцы», «хатняя хімія» і 700 рублёў кампэнсацыі за абразу міліцыянта

Тысячы беларусаў апынуліся ў 2021 годзе за кратамі. Дома іх чакаюць маці, дзеці, сёстры і браты, сябры. Як гэта — зімовыя сьвяты бяз блізкіх?

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У нашых дзетак ня будзе другога дзяцінства». Як блізкія палітвязьняў сустрэнуць Каляды і Новы год

Звольнены мастацкі кіраўнік РТБД Гарцуеў, які займаў гэтую пасаду 9 гадоў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Звольнілі кіраўніка Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі Аляксандра Гарцуева

Дэпутаты Менгарсавету прысвоілі бульвару ў межах вуліц Кірава, Леніна, Ульянаўскай і стадыёну «Дынама» «бульвар 17 верасьня», гэта адбылося «ў гонар дня народнага адзінства»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску зьявіўся бульвар 17 Верасьня

Афіцыйны Менск не адказаў на прапанову ЭЗ даць Беларусі вакцыны ад COVID-19

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі не адказалі на прапанову Эўразьвязу даць заходнія вакцыны ад каранавірусу

Ад ранейшай ідэі зьбіраць падаходныя падаткі зь людзей, якія атрымліваюць даходы з прадукцыі, вырашчанай ці выгадаванай на сваім прысядзібным участку, чыноўнікі не адмовіліся

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства фінансаў хоча абкласьці падаткам агароднікаў і грыбнікоў