Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звольнілі кіраўніка Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі Аляксандра Гарцуева


Аляксандар Гарцуеў, Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі, спэктакль «Калека з вострава Інішман»
Аляксандар Гарцуеў, Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі, спэктакль «Калека з вострава Інішман»

Пасаду мастацкага кіраўніка РТБД Гарцуеў займаў з 2012 году.

Пра звальненьне Аляксандра Гарцуева паведаміла ў фэйсбуку Надзея Белахвосьцік. Сытуацыю яна пракамэнтавала так:

«Зачыстка ўсяго жывога, таленавітага і вольнага працягваецца. Абвыкнуць складана. Асабліва калі гэта тычыцца тваіх блізкіх і родных. Абезгаловілі РТБД. У ім гады працы, ідэй, таленту, натхненьня Аляксандра Гарцуева. Ім гэта не патрэбна, яны нават не разумеюць, чым гэта пагражае. Але мы разумеем».

Аляксандру Гарцуеву 62 гады. Ён вядомы беларускі рэжысэр, актор тэатру, ляўрэат 1-й Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі.

Раней палітычныя звальненьні з рэпрэсіямі пракаціліся і па іншых установах культуры ўсёй Беларусі, з рэпэртуараў здымалі спэктаклі. Пацярпелі Горадзенскі абласны тэатар, Вялікі тэатар опэры і балету ў Менску, Коласаўскі тэатар у Віцебску, Беларуская дзяржаўная філярмонія, іншыя ўстановы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG