Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі — тры новыя палітвязьні. Іх ужо 956


Праваабарончая супольнасьць абвясьціла палітвязьнямі яшчэ трох чалавек:

Уладзімера Сакалоўскага, асуджанага на 4 гады абмежаваньня волі ў папраўчай установе за гвалт над супрацоўнікам органаў унутраных справаў (пачаў рух на аўтамабілі, ратуючыся ад нападу супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, пасьля чаго адзін з іх заскочыў на капот аўтамабіля і праехаў на ім некалькі мэтраў, не атрымаўшы пашкоджаньняў);

Паўла Галяка, асуджанага на 2,5 года калёніі за гвалт над супрацоўнікам органаў унутраных справаў (перашкодзіў затрыманьню ўдзельніка мірнага сходу);

Сяргея Непагоду, асуджанага на 3 гады калёніі за супраціў гвалту над удзельнікам мірнага сходу ў Маладэчне ў чэрвені 2020 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG