Кастусёва прызналі палітвязьнем; блогеру Vadimati прысудзілі 3 гады зьняволеньня. Найважнейшае за 21 сьнежня

Вадзім Ермашук (Vadimati) ў судзе

Падзеі 21 сьнежня

Усяго па стане на 21 сьнежня ў Беларусі 933 палітвязьні

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рыгора Кастусёва і яшчэ пяць чалавек прызналі палітычнымі вязьнямі

У судзе Шчучынскага раёну вынесьлі вырак Вадзіму Ермашуку, вядомаму як блогер Vadimati

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Горадзенскаму блогеру Vadimati прысудзілі 3 гады зьняволеньня за «абразу Лукашэнкі»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 113 гадоў турмы на 12 чалавек. Як рэжым Лукашэнкі адпомсьціў блогерам

Палата прадстаўнікоў ухваліла законапраект пра крымінальную адказнасьць за дзейнасьць у незарэгістраваных і зьліквідаваных арганізацыях

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы законапраект: за ўдзел у зьліквідаванай арганізацыі — да двух гадоў зьняволеньня

Анатоля Каханчыка, як намаляваў на бацькоўскай хаце дзьве белыя і чырвоную палосы, асудзілі на 25 содняў арышту

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гаспадара бел-чырвона-белай хаты ля Полацку асудзілі на 25 дзён арышту

Соф’я Сапега напісала прашэньне на імя Лукашэнкі, учора ёй прад’явілі канчатковае абвінавачаньне па 7 артыкулах Крымінальнага кодэксу

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволеная Соф’я Сапега напісала прашэньне аб памілаваньні

Сайты «Свободных новостей» і «Витебского курьера» цяпер дасяжныя толькі за мяжой

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады заблякавалі сайты выданьняў «Свободные новости Плюс» і «Витебский курьер»

На Нацыянальным праўным партале апублікавалі пастанову Савету Міністраў, якая ўносіць зьмены ў ранейшыя пастановы аб правілах каранавіруснай самаізаляцыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: COVID-19. Cкасавалі абавязковую самаізаляцыю кантактаў першага і другога ўзроўняў, а таксама пасьля прыездаў з-за мяжы

На мінулым тыдні пра забойствы на мяжы расказаў польскі салдат-дэзэртыр Эміль Чэчка, які ўцёк у Беларусь. У ААН зьвестак пра такія дзеяньні польскіх вайскоўцаў ня маюць

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН не знайшла пацьверджаньня словаў польскага дэзэртыра пра масавыя пахаваньні на мяжы

За 20 сьнежня польскія памежнікі зафіксавалі 26 спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы з боку Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы зафіксавалі рэкордна нізкую колькасьць спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што трэба ўзмацніць дыпляматычную працу, каб атрымаць налета пэрспэктывы сяброўства Ўкраіны ў NATO і Эўрапейскім Зьвязе

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі аб пэрспэктыве сяброўства Ўкраіны ў NATO: «Мы ня можам чакаць 50 гадоў, мы хочам яе атрымаць у 2022-м»