Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгора Кастусёва і яшчэ пяць чалавек прызналі палітычнымі вязьнямі


Зьняволены старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Архіўнае фота

Усяго па стане на 21 сьнежня ў Беларусі 933 палітвязьні.

«Гэтыя асобы не заклікалі да гвалтоўных дзеяньняў паводле нацыянальнай, этнічнай, расавай, рэлігійнай прыкметах. Іх дзеяньні не пацягнулі цяжкіх наступстваў для пацярпелых, — гаворыцца ў супольнай заяве праваабаронцаў. Палітвязьнямі прызналі:

  • 1. Сяргея Петрушэнку. Абвінавачаны паводле арт. 130, 352 КК (наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на ўзбуджэньне сацыяльнай варожасьці, зьдзейсьненыя групай асобаў) за перадачу дадзеных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў тэлеграм-каналу.
  • 2. Андрэя Гаруна. Абвінавачаны паводле ч. 3 арт. 130 КК за перадачу ў тэлеграм-канал дадзеных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў.
  • 3. Тацяну Карповіч. Абвінавачаная паводле арт. 130 КК за перадачу дадзеных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў і судзьдзяў тэлеграм-каналу.
  • 4. Руслана Кузьміча. Абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 361-4 у садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці за публікацыю камэнтара пад здымкам.
  • 5. Рыгора Кастусёва. Абвінавачаны паводле арт. 357 КК у змове ці іншых дзеяньнях, зьдзейсьненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады.
  • 6. Андрэя Аўсіевіча. Асуджаны ў закрытым судовым пасяджэньні да 3 гадоў і 6 месяцаў пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі паводле арт. 130 (распальваньне варожасьці), арт. 361 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) КК за камэнтары ў інтэрнэце.

Паводле праваабаронцаў, у шэрагу пералічаных выпадкаў характар дзеяньняў абвінавачаных быў наступствам шматлікіх парушэньняў правоў чалавека, адсутнасьці магчымасьці свабоднага выказваньня думак і нежаданьня расьсьледаваць злачынствы ў дачыыненьні да мірных пратэстоўцаў, расчараваньнем у здольнасьці ўладаў выкарыстоўваць сілу закону дзеля абароны парушаных правоў.
Ацэньваючы ўсе гэтыя выпадкі крымінальнага перасьледу, праваабаронцы прыйшлі да высновы пра існаваньне ў кожным зь іх палітычнага матыву.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG