Лінкі ўнівэрсальнага доступу

COVID-19. Cкасавалі абавязковую самаізаляцыю кантактаў першага і другога ўзроўняў, а таксама пасьля прыездаў з-за мяжы

абноўлена

Самаізаляцыя, ілюстрацыйнае фота

У Беларусі зьмяніліся правілы самаізаляцыі.

На Нацыянальным праўным партале апублікавалі пастанову Савету Міністраў, якая ўносіць зьмены ў ранейшыя пастановы аб правілах каранавіруснай самаізаляцыі.

З патрабаваньняў выключылі абавязковасьць самаізаляцыі кантактаў першага і другога ўзроўняў. Самаізалявацца цяпер мусяць толькі непасрэдна хворыя на COVID-19.

Для тых, хто прыбывае з-за мяжы, самаізаляцыю таксама скасавалі. Але кантактныя асобы, якія ўжо атрымалі патрабаваньне аб самаізаляцыі, абавязаны яе выканаць.

Учора Міністэрства здароўя Беларусі паведаміла, што ўсё больш лякарняў краіны вяртаецца ў звыклы рэжым працы, бо «пандэмія адступае».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG