Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы зафіксавалі рэкордна нізкую колькасьць спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы


Памежны слуп Рэспублікі Беларусь
Памежны слуп Рэспублікі Беларусь

Такой нізкай лічбы не было са жніўня. Мігранты па-ранейшаму спрабуюць нелегальна трапіць у Эўразьвяз, але цяпер іх стала значна менш.

За 20 сьнежня польскія памежнікі зафіксавалі толькі 26 спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы з боку Беларусі. Такой нізкай лічбы, як адзначае Памежная варта, не было з пачатку жніўня, калі міграцыйны крызіс толькі распальваўся ўладамі Беларусі.

Каля Белавежы група з 10 асобаў спрабавала штурмаваць мяжу, аднак польскія вайскоўцы не дазволілі гэтай атацы завяршыцца пасьпяхова.

Аднак польскія вайсковыя злучэньні працягваюць узмоцнена патруляваць мяжу, каб пазьбегнуць аднаўленьня актыўнай фазы мігранцкага крызісу.

21 сьнежня ўлады Беларусі паведамілі, што ў лягістычным цэнтры ў Брузгах знаходзяцца 600 мігрантаў, у асноўным гэта тыя, хто ня можа ці не пажадаў вярнуцца на радзіму.

Абстаноўка ў ТЛЦ «Брузгі» застаецца кантраляванай, паведаміў памочнік Лукашэнкі Юры Караеў, піша БелТА.

Паводле польскіх крыніц, агулам у Беларусі яшчэ застаецца некалькі тысяч мігрантаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG