Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МУС Літвы: ёсьць зьвесткі, што Лукашэнка загадаў «ачысьціць склады» ад мігрантаў


Аляксандар Лукашэнка выступае перад мігрантамі ў Брузгах
Аляксандар Лукашэнка выступае перад мігрантамі ў Брузгах

Апошнім часам фіксуецца зьмяншэньне патоку мігрантаў, якія спрабуюць незаконна перасекчы мяжу, аднак расслабляцца нельга — ёсьць зьвесткі, што Аляксандар Лукашэнка загадаў «ачысьціць склады» ад нелегальных мігрантаў, кажа міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце.

«Мы атрымалі інфармацыю, што Лукашэнка даў распараджэньне „ачысьціць склады і Менск“ ад нелегальных мігрантаў. Гэта выразны сыгнал, што найбліжэйшым часам будуць тыя ці іншыя спробы выштурхнуць нелегальных мігрантаў у Літву, Польшчу або суседнюю Латвію», — сказала Білатайце на прэс- канферэнцыі. Яе цытуе delfi.lt.

Паводле міністаркі, апошнім часам выклікае занепакоенасьць і характар уварваньняў каля польскай мяжы — нелегальныя мігранты падрыхтаваныя беларускімі органамі.

«Хоць апошнім часам было некалькі дзён, калі мы не фіксавалі ніводнага нелегальнага мігранта, які спрабуе перасекчы мяжу Літвы, расслабляцца мы ня можам, таму што бачым пэўныя тэндэнцыі, перш за ўсё — спробы прарыву польскай мяжы», — сказала міністарка. «Чым яны адрозьніваюцца ад арганізаваных раней акцый — тым, што гэта добра натрэнаваныя нелегальныя мігранты, гэта робяць супрацоўнікі беларускіх органаў, і гэтыя акцыі арганізуюцца з дапамогай Беларусі», — адзначыла Білатайце.

У гэтым годзе ў Літву незаконна трапіла амаль 4,2 тысячы мігрантаў, асноўная іх частка перасекла мяжу да жніўня. Вільня абвінавачвае менскі рэжым у арганізацыі плыняў мігрантаў і называе гэта гібрыднай агрэсіяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG