Вярхоўны суд ліквідаваў грамадзкае абʼяднаньне, якое змагалася супраць хатняга гвалту

На пазоў Міністэрства юстыцыі Вярхоўны суд ліквідаваў міжнароднае грамадзкае абʼяднаньне «Гендэрныя пэрспэктывы».

«Гэтае несправядлівае рашэньне ня можа закрэсьліць 11 гадоў цяжкай, не заўсёды ўдзячнай працы», — заявіла абʼяднаньне ў фэйсбуку.

«Нам не зразумець, як пасьля столькіх гадоў цеснага супрацоўніцтва зь дзяржавай, бясконцага ўдзелу ва ўсялякіх радах, працоўных групах, каардынацыйных мэханізмах, нарадах і іншым гэтая ж дзяржава ў адзін дзень палічыла нашую працу неэфэктыўнай і нават злачыннай, забараніўшы яе працягваць.

Відавочна, што да патрэбаў вялізнай колькасьць жанчын, якія зазнаюць хатні гвалт ці дыскрымінацыю паводле полу і якіх мы абаранялі ўвесь гэты час у меру сваіх сіл, цяпер няма справы», — адзначыла МГА «Гендэрныя пэрспэктывы».

Таксама 28 верасьня Вярхоўны суд вырашаў, ці ліквідаваць грамадзкае абʼяднаньне «Жаночы незалежны дэмакратычны рух». Яно існуе з 1993 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Спэцслужбы наступаюць на грамадзянскую супольнасьць». У Радзе ААН па правах чалавека абмеркавалі Беларусь

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка пра новую Канстытуцыю: рэфэрэндум не пазьней за люты 2022-га, апанэнтаў дапусьціць да ўлады нельга