Гэтыя словы амбасадара Беларусі ў Расеі Ўладзіміра Сямашкі прыводзіць Інтэрфакс.
«У наступным годзе, нават з канца гэтага году, пачынаецца пэўная кампэнсацыя», — заявіў Сямашка журналістам у Варонежы.
Ён ня стаў раскрываць сутнасьць дамоўленасьцяў у гэтай сфэры: «Зьявіцца дакумэнт — усё зразумееце. Ня буду пакуль лішняга казаць», — заявіў Сямашка.
Пры гэтым, паводле яго, мэханізм не прадугледжвае выдзяленьня беларускаму боку новых крэдытаў або міжбюджэтных трансфэраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Крэмль: Пуцін і Лукашэнка дамовіліся, што цана на газ для Беларусі ў 2022 годзе застанецца ранейшайРаней Аляксандар Лукашэнка заяўляў пра зрухі ў пытаньні кампэнсацыі стратаў за падатковы манэўр. «Падатковы манэўр падлічваецца. Яго трэба падлічыць і кампэнсаваць. Калі будзе такое рашэньне. Але зрухі ў гэтым напрамку ёсьць», — сказаў ён 9 жніўня.
Па выніках сустрэчы Лукашэнкі і прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна 13 ліпеня іх прэсавыя сакратары Натальля Эйсмант і Дзьмітры Пяскоў пацьвярджалі, што Расея мае намер кампэнсаваць Беларусі страты ад падатковага манэўру ў нафтавай галіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Хутчэй за ўсё, пайшлі на ўсе ўмовы Расеі»: Як улады Беларусі дамовіліся пра цану на нафту і газМенск вёў з Масквой перамовы аб кампэнсацыі стратаў ад падатковага манэўру ў нафтавай сфэры РФ з 2018 году. У канцы 2018 году тагачасны прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас выступіў з ініцыятывай аб кампэнсацыі беларускаму боку выдаткаў ад рэалізацыі Расейскай Фэдэрацыяй падатковага манэўру. Беларускія ўлады заяўлялі, што выдаткі Менску ад рэалізацыі падатковага манэўру складуць парадку $10 млрд у 2019–2024 гадах.
У адказ на ініцыятыву Румаса цяпер ужо былы прэмʼер-міністар РФ Дзьмітры Мядзьведзеў прапанаваў ідэю паглыбленьня інтэграцыі на базе падпісанай у 1999 годзе дамовы аб стварэньні «саюзнай дзяржавы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лукашэнка і Пуцін падпішуць у Маскве ўсе «дарожныя мапы», — ТАСССёньня Ўладзімер Сямашка паведаміў, што на найбліжэйшай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна будуць падпісаныя ўсе інтэграцыйныя «дарожныя мапы».