«Беларусь — вельмі патрыярхальная краіна, і голас жанчын сапраўды быў ня чутны да 2020 году. Але мы перасталі маўчаць і пакорна згаджацца з тым, што робяць з намі ўлады. Год таму разам, узяўшыся за рукі, мы ўзьнялі нашы звонкія галасы над жахам і болем, якія абрынуліся на Беларусь. Мы ўбачылі, як нас шмат, якія мы розныя. Але мы хацелі аднаго: каб улада нас пачула і перастала зьневажаць, абражаць і зьдзекавацца», — цытуе Марыю Калесьнікаву «Наша Ніва».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Менску ў закрытым працэсе судзяць палітвязьняў Марыю Калесьнікаву і Максіма ЗнакаПа яе словах, самым складаным за прамінулы год было даведацца, як шмат людзей пакутуюць.
«Тыя, хто ў турме, тыя, хто на волі, і тыя, каму давялося пакінуць Беларусь, — пералічвае яна. — Бо цяпер дрэнна ўсім, улада як ніколі моцна б’е па грамадзтве, выпальвае самае лепшае, што ў нас ёсьць, нянавісьць рэжыму да свайго народу толькі расьце».
А самым пазытыўным момантам Марыя Калесьнікава называе разуменьне, што беларусы — усё гэтак жа «неверагодныя».
«Цяпер мы ведаем гэта дакладна. Нягледзячы на боль, страх і гвалт, мы захавалі нашы каштоўнасьці. У кожным з нас так шмат дабра, сьвятла і любові, што любое зло над намі ня мае сілы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Калесьнікава ў інтэрвію перад судом: «Лукашэнка забыўся, што жыць яму ня з Пуціным»Марыя Калесьнікава кажа, што за кратамі яна ўвесь час адчувае калясальную падтрымку.
«Тое, што мы перажылі, нас вельмі зьмяніла. Мы як народ выкрышталізавалі нашы каштоўнасьці: пачуцьцё ўласнай годнасьці, самапавагі, дабро і любоў. Мы ўсе зьмяніліся, і гэта назаўжды».
Пасяджэньне ў справе чальцоў штабу экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі, сябраў Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай і адваката Максіма Знака пачалося ў судзе Менскага раёну Менску 4 жніўня. Працэс ідзе ў закрытым рэжыме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Інтэрвію з палітвязьнем Максімам Знакам: «Ніхто ня мог прадказаць маштабы і асымэтрыю рэпрэсій»Марыя Калесьнікава і Максім Знак пад вартай зь верасьня 2020 году, яны абвінавачваюцца па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу: «заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь», «змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам», «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і кіраваньне ім».
Абаім пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі, праваабарончыя арганізацыі прызналі іх палітычнымі вязьнямі.