Пра гэта паведамляе партал Delfi.
З поўначы да гадзіны дня 1 жніўня памежнікі затрымалі 216 мігрантаў. Да гэтага часу рэкорд складаў 171 чалавек за суткі.
Прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Гедрус Мішуціс сёньня сказаў Delfi, што ніякай сыстэмы не засталося — калі раней нелегалы звычайна пераходзілі мяжу ўначы і там, дзе няма відэакамэр, то цяпер яны ідуць праз усе ўчасткі і ў любы час содняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць перахопленых мігрантаў з боку Беларусі перавысіла 3500 чалавек9 ліпеня Літва пачала будаваць 550-кілямэтровую агароджу з калючага дроту на мяжы зь Беларусьсю, абвінаваціўшы беларускія ўлады ў тым, што яны пускаюць у краіну мігрантаў з-за мяжы, каб затым незаконна перапраўляць іх у Эўразьвяз. Агароджа на мяжы зь Беларусьсю, якую пачала рабіць Літва, будзе каштаваць ёй больш як 40 млн эўра.
Цяпер на вайсковым палігоне ў Салечніцкім раёне ўзводзяць новае намётавае мястэчка. Гэтае месца на 1,5 тысячы людзей спрабуюць падрыхтаваць як мага хутчэй, бо памежнікі скардзяцца, што ім ужо няма куды зьмяшчаць мігрантаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўска-беларускую мяжу пачаў патруляваць верталёт польскіх памежнікаўУлады Літвы неаднаразова вінавацілі ў міграцыйным крызісе афіцыйны Менск. На думку літоўскіх чыноўнікаў, Лукашэнка з падначаленымі ня толькі загадаў спыніць кантроль на мяжы, але і актыўна спрыяе наплыву мігрантаў, ладзячы ім пераезд з Іраку і іншых краін да межаў Эўразьвязу.