Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За мінулыя содні літоўцы затрымалі ўтрая больш мігрантаў зь Беларусі, чым днём раней


Літоўска-беларуская мяжа
Літоўска-беларуская мяжа

Паводле папярэдніх зьвестак, за мінулыя содні літоўскія памежнікі затрымалі 133 нелегальныя мігранты, якія незаконна перасеклі мяжу Беларусі зь Літвой, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы ў нядзелю.

Гэта ўтрая больш, чым за папярэдні дзень.

Агулам на мяжы зь Беларусьсю сёлета літоўскія службовыя асобы затрымалі больш за 2 603 мігрантаў — у 32 разы больш, чым летась. Большасьць зь іх з краін Блізкага Ўсходу і Афрыкі.

У сувязі з ростам такіх парушэньняў Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы ўмацавала ахову мяжы зь Беларусьсю, ёй на дапамогу прыйшлі супрацоўнікі іншых літоўскіх ведамстваў, армія і работнікі пагранічнага агенцтва Frontex, а таксама эстонскія памежнікі. З прычыны прыкметна ўзрослага патоку мігрантаў зь Беларусі ўрад Літвы абвясьціў экстрэмальную сытуацыю на дзяржаўным узроўні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG