Таксама экспэрт тлумачыць, чаму Ўладзімір Пуцін не зьбіраецца сустракацца са Сьвятланай Ціханоўскай, і заяўляе, што пэўная частка беларускай апазыцыі будзе выключана зь любога варыянту транзыту ўлады ў Беларусі пад кантролем Масквы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Найвышэйшая форма прызнаньня»: заходнія СМІ пра сустрэчу Ціханоўскай з БайдэнамСьцісла:
Максім Самарукаў
- Сустрэча з Байдэнам заканчвае размовы, нібыта ў беларускага крызісу няма геапалітычнага вымярэньня
- Крэмль заўсёды ўспрымаў беларускую апазыцыю як празаходнюю, і вось нарэшце — «яны скінулі апошнія маскі і паказалі, хто на самой справе іхнія гаспадары».
- Нават тыя апазыцыянэры, якія кажуць, што нічога ня маюць супраць Расеі, — але рэальныя абставіны пасьля прыходу да ўлады будуць штурхаць іх да збліжэньня з Захадам.
- У Расеі ня хочуць даводзіць да свабоднай канкурэнцыі, яны імкнуцца стварыць такія прывязкі, калі свабодная канкурэнцыя з Захадам будзе немагчымая.
- Гэтая частка беларускай апазыцыі будзе выключана зь любога варыянту транзыту ўлады ў Беларусі, які праходзіць пад кантролем Масквы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хто зь дзеячоў незалежнай Беларусі сустракаўся з прэзыдэнтамі ЗША і пра што размаўлялі— Як бы вы ацанілі палітычны, ідэалягічны, мэдыйны эфэкт сустрэчы Сьвятланы Ціханоўскай з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам? І якая можа быць рэакцыя на сустрэчу з боку Крамля?
— Я думаю, гэтая сустрэча заканчвае размовы, нібыта ў беларускага крызісу няма геапалітычнага вымярэньня. Беларуская апазыцыя выступала зь лёзунгам, што ў нас няма ніякага геапалітычнага парадку дня, што ў нас прэтэнзіі толькі да Лукашэнкі. Гэтыя размовы гучалі чым далей, тым меней пераканаўча — ня толькі з прычыны дзеяньняў беларускай апазыцыі, але і з прычыны дзеяньняў і Крамля, і самога Лукашэнкі.
І сустрэча Ціханоўскай з Байдэнам — гэта такая завяршальная кропка, пасьля якой ужо нельга гаварыць, што беларускі крызіс — гэта ўнутраная справа краіны, што ў яго няма геапалітычнага аспэкту. Відавочна, што ўсе вызначыліся са сваім выбарам, хто з кім.
Я ня думаю, што будзе нейкая рэакцыя Крамля, бо гэтую сустрэчу Крэмль успрымае як канчатковае пацьверджаньне таго, што Крэмль і так заўсёды думаў. Крэмль заўсёды ўспрымаў беларускую апазыцыю як празаходнюю, і вось нарэшце — «яны скінулі апошнія маскі і паказалі, хто на самой справе іхнія гаспадары». Так што гэтая сустрэчы ніяк ня зьменіць стаўленьня Крамля да беларускага крызісу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Гэта абсалютна новая рэальнасьць». Аналітыкі пра сустрэчу Ціханоўскай з Байдэнам— Але тут варта ўдакладніць... Ціханоўская і яе прадстаўнікі заўсёды заяўлялі, што шукаюць кантакты з Крамлём. Думаю, яна не была б супраць сустрэцца з Пуціным. Вазьмі сустрэнься зь Ціханоўскай і пераканайся, што яна зусім не такая празаходняя...
— Навошта Пуціну сустракацца зь Ціханоўскай? Ён адпачатку лічыў яе празаходняй. Яго ўспрыняцьце беларускага крызісу ідзе ў агульнай парадыгме ўспрыняцьця ўсіх постсавецкіх крызісаў. І Пуцін лічыць, што ён ужо дастаткова апякаўся на ўсіх гэтых нібыта ня надта празаходніх апазыцыянэрах, якім ён калісьці даваў шанец — як Міхэілу Саакашвілі, які прыйшоў да ўлады не без дапамогі Расеі.
Ён ужо дастаткова пабачыў апазыцыянэраў, якія кажуць, што яны ня супраць Расеі, а проста за дэмакратыю. Таму Пуцін упэўнены, што ведае, чым гэта скончыцца. І чарговы раз хадзіць гэтай сьцежкай ня хоча. Таму для Пуціна гэта чарговы прэцэдэнт, які ўпісваецца ў крамлёўскую схему ўспрыняцьця.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ціханоўская: «Колькі яшчэ міжнародных адносін Расеі давядзецца сапсаваць дзеля падтрымкі чалавека, які прайграў выбары?»— То бок усе постсавецкія палітыкі, якія нічога не гавораць супраць Расеі, але выступаюць за дэмакратыю, ужо аўтаматычна становяцца ворагамі Крамля?
— Так аўтаматычна нельга лічыць. Армянскі прыклад паказвае, што Расея можа ўспрымаць і дэмакратычнага кандыдата. Проста калі ў краіне няма такой жалезабэтоннай прывязкі да Расеі (як у Армэніі), то давяраць апазыцыі, якая выступае за дэмакратызацыю, нельга. Бо так ці іначай краіна, якая знаходзіцца на лініі геапалітычнага разлому, будзе зацягнутая ў заходні лягер.
Вось пакуль у Беларусі ёсьць Аляксандар Рыгоравіч, ніхто Беларусь у заходні лягер не зацягне. А калі прыйдзе нехта іншы — гэтае пытаньне будзе для Захаду значна прасьцей вырашыць. Нават тыя апазыцыянэры, якія, магчыма, шчыра зараз кажуць, што нічога ня маюць супраць Расеі, — але рэальныя абставіны пасьля прыходу да ўлады будуць штурхаць іх да збліжэньня з Захадам.
Бо Расея так ці іначай не разьлічвае на тое, каб выйграваць свабодную канкурэнцыю з Захадам. Масква цудоўна разумее, што прывабнасьць Расеі ніжэйшая, чым Захаду. Таму яны ня хочуць даводзіць да свабоднай канкурэнцыі, яны імкнуцца стварыць такія прывязкі, калі свабодная канкурэнцыя з Захадам будзе немагчымая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Коммерсант»: Пуцін прапанаваў Байдэну пакарыстацца расейскімі базамі ў Цэнтральнай Азіі— Ці не разбурыла сустрэча Ціханоўскай з Байдэнам тыя кансьпіралягічныя тэорыі, што падчас сустрэчы прэзыдэнтаў ЗША і Расеі ў Жэнэве былі заключаныя пэўныя дамоўленасьці, паводле якіх ЗША ня будуць актыўна ўмешвацца ў беларускае пытаньне? Ці можна сказаць, што цяпер гэтая тэорыя адмірае і ЗША нічым не зьвязаныя перад Крамлём у беларускім пытаньні?
— У Крамлі гэта адназначна ўспрымаюць як некаторае парушэньне. Ня веру, што там былі нейкія канкрэтныя і дакладныя дамоўленасьці наконт гэтага, нейкія «сфэры ўплыву» і да таго падобнае. Але было адчуваньне, што ня трэба абвастраць нейкія балючыя пункты ў дачыненьнях. І сустрэча Ціханоўскай і Байдэна яўна ў гэтае разуменьне ня ўпісваецца.
І гэтая сустрэча — не адзіны такі чыньнік. Мы ўжо чулі, што ў Крамлі былі некалькі «расчараваныя», што яны чакалі больш дакладнага выкананьня таго, што было дасягнута ў Жэнэве.
Але ж у рэальнасьці гэта мала што зьменіць. І я ня думаю, што нейкая ўмоўная «разрадка» паміж ЗША і Расеяй заканчваецца і зноў будзе эскаляцыя. Не, але гэта пацьверджаньне таго, што паміж ЗША і Расеяй вельмі шмат супярэчнасьцяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Экс-памочнік дзяржсакратара ЗША: На Лукашэнку трэба ціснуць, пакуль ён ня сыдзе— Але калі адказваць сымбалізмам на сымбалізм — нейкі адказ Крамля на сустрэчу Ціханоўскай і Байдэна можа быць?
— Я ня думаю, што Крэмль будзе шукаць нейкія сымэтрычныя ці асымэтрычныя спробы адказу. Пакуль мы маем толькі жарты прэс-сакратаркі МЗС Расеі Марыі Захаравай, якія ляжаць у рэчышчы «мы і так усё ведалі, і вось яны паказалі свой сапраўдны твар». Так што наўрад ці што зьменіцца ў прынцыповых паводзінах Крамля.
— Як вы заявілі на пачатку інтэрвію, беларускі крызіс усё больш становіцца прадметам міжнароднай палітыкі. І калі з пазыцыяй Крамля ўсё больш-менш зразумела, то што новага можа прадпрыняць Захад?
— Я думаю, што сама па сабе сустрэча не прывядзе да ўзмацненьня санкцыяў з боку Захаду. З пункту гледжаньня Белага дому, сама сустрэча ёсьць адной з формаў ціску на Менск і дэманструе ўдзел ЗША ў гэтым крызісе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Дарадца Ціханоўскай: «Гэтая сустрэча да апошняга моманту трымалася ў сакрэце»Можна канстатаваць, што гэтая частка беларускай апазыцыі будзе выключана зь любога варыянту транзыту ўлады ў Беларусі. Бо гэты транзыт будзе праходзіць пад кантролем Масквы, і Расея нікуды не адпусьціць Беларусь у гэтым сэнсе. Такія сустрэчы з Байдэнам канчаткова выключаюць магчымасьць гэтай часткі беларускай апазыцыі ўдзельнічаць у транзыце ўлады — Масква гэтага не дапусьціць.
Што да санкцыяў, то яны могуць быць уведзеныя, але ня ў выніку сустрэчы з Байдэнам, а хутчэй у адказ на нейкія чарговыя дзеяньні Лукашэнкі. Літоўскі мігранцкі крызіс, а не актыўнасьць беларускай апазыцыі на Захадзе, можа стаць чарговай нагодай для ўвядзеньня новых санкцыяў.