Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца Ціханоўскай: «Гэтая сустрэча да апошняга моманту трымалася ў сакрэце»


Франак Вячорка
Франак Вячорка

Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных справах Франак Вячорка расказаў пра некаторыя дэталі яе сёньняшняй сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам.

«Гэтая сустрэча да апошняга моманту трымалася ў сакрэце. Ціханоўскую віталі ў Белым доме як нацыянальнага лідэра, з пратаколам і цырыманіяламі. Ад гатэлю Willard, дзе звычайна спыняюцца прэзыдэнты (тут сёньня таксама спыніўся прэм’ер Іраку) Ціханоўскую суправаджалі супрацоўнікі службы дыпляматычнай бясьпекі», — піша Франак Вячорка ў Фэйсбуку.

На ўваходзе ў Белы дом зрабілі тэст на ковід. Ціханоўская спачатку сустрэлася з прадстаўніком Рады па нацыянальнай бясьпецы, потым яе правялі ў заходняе крыло Белага дому, дзе працуе прэзыдэнт Джо Байдэн і дарадца ў пытаньнях нацыянальнай бясьпецы Джэк Салівэн. Сустрэча адбылася у пакоі Рузвэльта, які месьціцца каля Авальнага кабінэту. У гэтым пакоі адбываліся многія гістарычныя сустрэчы і падзеі.

«Ініцыятыва сустрэчы належыць Беламу дому і, кажуць, самому Байдэну, — паведамляе Вячорка. — Ціханоўская распавяла пра апошнія падзеі ў Беларусі, эскаляцыю рэпрэсіяў і стратэгію дэмакратычных сілаў. Ціханоўская падкрэсьліла неабходнасьць ціску на рэжым і дапамогі грамадзянскай супольнасьці. Сама Ціханоўская лічыць сустрэчу вельмі цёплай і сяброўскай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG