Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Коммерсант»: Пуцін прапанаваў Байдэну пакарыстацца расейскімі базамі ў Цэнтральнай Азіі


Пуцін і Байдэн у Жэнэве 16 чэрвеня 2021 г.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прапанаваў прэзыдэнту ЗША Джо Байдэну выкарыстоўваць расейскія вайсковыя базы ў краінах Цэнтральнай Азіі для збору інфармацыі аб сытуацыі ў Аўганістане.

Пра гэта паведамляе расейская газэта «Коммерсант» са спасылкай на інфармаваныя крыніцы, адзначаючы, што прапанова прагучала падчас перамоваў Пуціна з Байдэнам у Жэнэве 16 чэрвеня.

Канкрэтнага адказу з амэрыканскага боку на гэтую прапанову пакуль не было. У Крамлі просьбу «Коммерсанта» пракамэнтаваць гэтыя паведамленьні пакуль не задаволілі.

Баевікі «Талібану» працягваюць займаць штораз большую аўганскую тэрыторыю пасьля пачатку вываду амэрыканскіх вайскоўцаў з краіны, дзе апошнія 20 гадоў працягваецца ваенны канфлікт, адзначае «Голас Амэрыкі», дадаючы, што гэта зьяўляецца пагрозай для бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі. Гэтак шырокі жэст з боку Пуціна, лічыць «Голас Амэрыкі», сам па сабе зьяўляецца выключнай падзеяй, улічваючы пахаладаньне адносін паміж Вашынгтонам і Масквой.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG