14 гадоў зьняволеньня Віктару Бабарыку; Лукашэнка прыгразіў перакрыць нямецкім кампаніям транзыт у Расею і Кітай. Найважнейшае за 6 ліпеня

Віктар Бабарыка ў судзе ў дзень абвяшчэньня прысуду, 6 ліпеня 2021

Падзеі 6 ліпеня

6 ліпеня Вярхоўны суд агучыў вырак палітвязьню, экс-старшыні «Белгазпрамбанку» Віктару Бабарыку

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Вярхоўны суд пакараў Віктара Бабарыку 14 гадамі пазбаўленьня волі. Ён ня мае права абскарджваць

У Беларусі працягваецца крымінальны перасьлед грамадзян за выказваньне палітычнай пазыцыі і пратэсты супраць уладаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Суды і выракі 6 ліпеня: жанчыну асудзілі за тое, што назвала генпракурора Шведа злачынцам

Аляксандр Лукашэнка выступіў на нарадзе аб супрацьдзеяньні заходнім санкцыям

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Ідзе вайна». Лукашэнка сабраў нараду, як супрацьстаяць заходнім санкцыям

Лукашэнка - нямецкаму бізнэсу: «Першае: на беларускі рынак — ні кроку, другое: празь Беларусь таксама ні кроку»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка прыгразіў перакрыць нямецкім кампаніям беларускі рынак і транзыт у Расею і Кітай

6 ліпеня Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася са старшынём Эўрапейскай рады Шарлем Мішэлем, які цяпер знаходзіцца зь візытам у Вільні

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ціханоўская абмеркавала са старшынём Эўрапейскай рады «Ўсходняе партнэрства» і дапамогу беларусам

Беларуская праваабарончая супольнасьць патрабуе правесьці расьсьледаваньне па фактах катаваньняў і жорсткага абыходжаньня ў дачыненьні да Мікалая Дзядка і іншых затрыманых

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Праваабаронцы патрабуюць расьсьледаваць катаваньні Дзядка, Латыпава, Анішчука і іншых вязьняў

З пачатку лета ўлады працягнулі палітычна-матываваныя затрыманьні ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту. За мінулы месяц пад адміністрацыйны перасьлед трапілі мінімум 246 чалавек

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Судовыя вынікі чэрвеня: 1477 дзён арышту, 71 тысяча рублёў штрафаў

Міністэрства юстыцыі Беларусі пачало пазаплянавую праверку дзейнасьці арганізацыі «Экадом» на адпаведнасьць патрабаваньням заканадаўства

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Міністэрства юстыцыі распачало маштабную праверку аб’яднаньня «Экадом»

Афіцыйны Менск прыняў рашэньне скараціць да мінімуму дыпляматычнае прадстаўніцтва Літвы ў Беларусі «на пэрыяд да адмены ёю ўчорашняй і іншых непрыязных ініцыятываў, што распальваюць канфрантацыю ў адносінах зь Беларусьсю»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

МЗС Беларусі скарачае да мінімуму штат літоўскай амбасады ў адказ на стварэньне ў Літве «Беларускага дэмакратычнага прадстаўніцтва»

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь анулявала дазволы на трансьляцыю на тэрыторыі краіны двух украінскіх тэлеканалаў — UA-TV і Kvartal TV

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Беларусі забаранілі трансьляцыю двух украінскіх тэлеканалаў — UA-TV і Kvartal TV

Міністэрства замежных справаў Ізраілю асудзіла «антысэміцкія выказваньні» Аляксандра Лукашэнкі, якія прагучалі 3 ліпеня ля Кургану Славы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

МЗС Ізраілю назвала непрымальнымі выказваньні Лукашэнкі пра Галакост

Да прынятага Радай Эўразьвязу 21 чэрвеня чацьвёртага пакету санкцыяў адносна Беларусі далучыліся Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн і Нарвэгія

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Яшчэ шэсьць эўрапейскіх краінаў далучыліся да чацьвёртага пакету санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь займалася і працягне займацца асноўнымі выклікамі на мяжы, змаганьнем з кантрабандай, але «будзе гэта рабіць настолькі, наколькі выгадна краіне»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 131 мігранта. Лукашэнка заявіў, што кантраляваць мяжу будуць «настолькі, наколькі гэта выгадна»

Каб вырашыць крызіс нелегальных мігрантаў у Літве, неабходна падтрымліваць дыялёг з трэцімі краінамі, лічаць прэм’ер-міністар Літвы Інгрыда Шыманіце і прэзыдэнт Эўрапейскай рады Шарль Мішэль

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Эўразьвяз абмяркуе мігранцкі крызіс з кіраўніцтвам краінаў, адкуль уцекачы едуць празь Беларусь