21 чэрвеня кіраўнікі Міністэрстваў замежных спраў краін Эўразьвязу на сустрэчы ў Люксембургу зацьвердзяць чацьвёрты пакет санкцый, у які ўключаныя 78 фізычных і 8 юрыдычных асобаў.
«Сёньня Эўразьвяз пасылае яшчэ адзін моцны сыгнал падтрымкі народу Беларусі, уводзячы далейшыя абмежавальныя меры», — напісаў кіраўнік Эўрапейскай рады Шарль Мішэль на сваёй старонцы ў «Твітэры».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс«Наша пасланьне рэжыму Лукашэнкі ня можа быць зразумета няправільна, — адзначыў Шарль Мішэль. — Вызваліце ўсіх палітычных зьняволеных. Спыніце далейшыя рэпрэсіі. Пачніце інклюзіўны нацыянальны дыялёг», — заклікаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Сохра», «Брэміна Груп», «БелАЗ», «МАЗ». Што за кампаніі падпалі пад санкцыі ЭўразьвязуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Міністры ЭЗ папярэдне зацьвердзілі сэктаральныя санкцыі адносна Беларусі