Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры ЭЗ папярэдне зацьвердзілі сэктаральныя санкцыі адносна Беларусі


Сэктаральныя санкцыі, папярэдне зацьверджаныя міністрамі замежных спраў ЭЗ на пасяджэньні ў Люксэмбургу 21 чэрвеня, маюць закрануць тры галіны беларускай эканомікі: банкаўскую, калійную і нафтавую.

Пра гэта паведаміў Рыкард Юзьвяк, брусэльскі карэспандэнт Радыё Свабода. Ён дадаў, што канчатковае рашэньне адносна сэктаральных санкцый прыме саміт ЭЗ 24–25 чэрвеня, а ў моц яны набудуць некалькімі днямі пазьней.

Раней на сваім пасяджэньні міністры замежных спраў Эўразьвязу зацьвердзілі чацьвёрты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі пакет санкцый супраць беларускага рэжыму, у які ўваходзяць 78 чалавек і 8 арганізацый, якім замарожваюцца актывы і забараняецца выдача візаў у Эўразьвяз.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG