«Непажаданымі» прызнаны «любыя замежныя або міжнародныя недзяржаўныя арганізацыі, якія аказваюць пасярэдніцкія паслугі пры правядзеньні грашовых апэрацый тым недзяржаўным арганізацыям, якія ўжо маюць у Расеі статус непажаданых і займаюцца дзейнасьцю, што пагражае канстытуцыйнаму ладу і бясьпецы дзяржавы».
Закон таксама ўводзіць з 1 кастрычніка дзяржаўны кантроль над грашовымі пераводамі любога памеру ў Расею з пэўных краінаў, сьпіс якіх будзе складзены пазьней.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У аэрапорце ў Санкт-Пецярбургу затрымалі палітыка «Адкрытай Расеі». Для гэтага спынілі самалётУ 2015 годзе ў Расеі быў прыняты закон аб непажаданых арганізацыях. Такімі Міністэрства юстыцыі мае права прызнаць структуры, «якія ўяўляюць пагрозу абараназдольнасьці і бясьпецы дзяржавы, або грамадзкаму парадку, або здароўю насельніцтва». Сярод арганізацый, чыя дзейнасьць была прызнана расейскімі ўладамі «непажаданай», амэрыканская няўрадавая арганізацыя Atlantic Council of the United States («Атлянтычная рада»), «Адкрытая Расея», «Інстытут сучаснай Расеі», «Сусьветны кангрэс украінцаў», Фонд «Адкрытае грамадзтва» (Open Society Foundation) Джорджа Сораса, чэская арганізацыя «Чалавек у бядзе» — усяго іх больш за два дзясяткі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Страчваем 2 мільёны эўра штомесяц». Статус «замежнага агента» вядзе да закрыцьця незалежнага мэдыяпраекту «Медуза»За ўдзел у такіх арганізацыях на расейцаў спачатку заводзяць адміністрацыйныя справы, а пасьля некалькіх спраў — крымінальныя. Сайты такіх арганізацый закон дазваляе блякаваць без судовага рашэньня.
Пасьля зьяўленьня некалькіх крымінальных спраў на сяброў і актывістаў «Открытой России» 30 сакавіка 2019 году канфэрэнцыя «Открытой России» вырашыла ліквідаваць дзейны рух, каб абараніць яго ўдзельнікаў ад адміністрацыйнага і крымінальнага перасьледу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы старшыня «Адкрытай Расеі» Аляксандар Салаўёў зьехаў за мяжу