Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы старшыня «Адкрытай Расеі» Аляксандар Салаўёў зьехаў за мяжу


Аляксандар Салаўёў
Аляксандар Салаўёў

Былы старшыня руху «Адкрытая Расея» Аляксандар Салаўёў зьехаў за мяжу, паведамляюць «Адкрытыя мэдыя».

Свой учынак ён патлумачыў «неадэкватнасьцю» і «людажэрствам» расейскіх праваахоўных органаў. «Заадно гэта дазваляе засьцерагчы блізкіх на нейкі час», — рэзюмаваў апазыцыянэр, дадаўшы, што зьехаў «часова па справах», але не ўдакладніў куды.

На пачатку чэрвеня ў Салаўёва прайшлі ператрусы па справе аб прычыненьні маёмаснай шкоды памяшканьню, якое належала дэпартамэнту гарадзкой маёмасьці Масквы. Па гэтай справе раней былі затрыманыя апазыцыйны палітык Дзьмітрый Гудкоў і яго цётка Ірына Ермалаева. Салаўёў некалі працаваў памочнікам Гудкова.

Раней апазыцыйны палітык, былы дэпутат Дзярждумы Дзьмітрый Гудкоў паведаміў у сацсетках, што зьехаў ва Ўкраіну. На мінулым тыдні ў аўторак Гудкова затрымалі пасьля ператрусаў, якія прайшлі адразу па дзесяці адрасах, да якіх маюць дачыненьне ён і яго блізкія. Палітыку надалі статус падазраванага ў справе, узбуджанай па артыкуле «Прычыненьне матэрыяльнай шкоды ў асабліва буйным памеры шляхам злоўжываньня даверам». Па гэтай жа справе праходзіць родная цётка палітыка Ірына Ермалаева.

Таксама 7 чэрвеня стала вядома пра тое, што Расею пакінуў дэпутат Ліпецкага аблсавету, экс-каардынатар рэгіянальнага аддзяленьня «Адкрытай Расеі» і заснавальнік Фэдэратыўнай партыі Алег Хамуціньнікаў.

Палітык зьбіраўся восеньню зноў ісьці на выбары ў ліпецкі абласны парлямэнт. Аднак, па словах Хамуціньнікава, яму пачалі паступаць адкрытыя пагрозы ад мясцовых уладаў, што ў выпадку ўдзелу ў бліжэйшых выбарах на яго могуць сфабрыкаваць крымінальную справу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG