Дазвол на палёты «Белавія» ў Крым і допуск прадстаўнікоў «ЛНР» для допыту Пратасевіча — ці азначаюць гэтыя крокі, што афіцыйны Менск стаў ворагам Украіны? Да якіх санкцыяў Эўразьвязу можа далучыцца Кіеў? Ці баяцца ва Ўкраіне вайсковага ўдару з поўначы?
На гэтыя пытаньні Радыё Свабода адказвае ўкраінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда.
Магда
- Да жніўня 2020 году я неаднаразова называў Лукашэнку «гібрыдным саюзьнікам» Украіны.
- У няпросты для Ўкраіны час, у 2014–2015 гадах, Беларусь пастаўляла Ўкраіне і паліва, і тавары падвойнага прызначэньня.
- Потым Лукашэнка даў менскую пляцоўку для перамоваў.
Яўген Магда
- Ці стаў ён сёньня ворагам Украіны?
- Я б сказаў, што ён настроены падкрэсьлена нядобразычліва.
- Я зьвярнуў увагу на ягоны выступ 26 траўня, калі ён сказаў, што мільёны ўкраінцаў стаяць на заходняй мяжы па кавалак хлеба, а алігархі вывозяць вагонамі ўкраінскі чарназём.
- Гэта абсалютна ў стылістыцы расейскай прапаганды, раней Лукашэнка так не выказваўся.
- Да выбараў 2020 году я езьдзіў у Беларусь безь перасьцярогаў.
- А цяпер перасьцерагаюся, хаця ў Лукашэнкі ёсьць мая кніга з аўтографам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Украінскі экспэрт: Беларусы і ўкраінцы глядзяць адзін на аднаго скрозь прызму расейскай прапаганды- Што тычыцца рашэньня Лукашэнкі наконт палётаў «Белавія» ў Крым — гэта спосаб ухіліцца ад інтэграцыйных абдымкаў Расеі.
- Гэта такі своеасаблівы гамбіт, ён ахвяруе аднымі сваімі інтарэсамі, каб захаваць іншыя, больш для яго важныя.
- Беларусь не прызнавала Крым расейскім.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Амэрыканскія горкі беларуска-ўкраінскай палітыкі. Як пагаршаліся стасункі Менску і Кіева- Лукашэнка патлумачыць, што рашэньне наконт палётаў у Крым — гэта адказ на закрыцьцё для беларускіх самалётаў украінскай паветранай прасторы.
- Аднак гэта небясьпечная рыторыка, небясьпечная ў тым ліку і для самога Лукашэнкі.
- БССР была сярод заснавальнікаў ААН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Навошта Лукашэнка «прывязвае» Пратасевіча да вайны на Данбасе. Камэнтары экспэртаў- Так, гэта была марыянэткавая рэспубліка ў складзе СССР, але ні ў кога няма сумневаў, што Беларусь нават пры Лукашэнку зьяўляецца паўнавартасным удзельнікам міжнароднай супольнасьці.
- Гэта кардынальна адрозьнівае яе ад так званых «ДНР», «ЛНР», Паўднёвай Асэтыі, Абхазіі, якія нікім не прызнаныя.
- Праблема Лукашэнкі ў тым, што ён вядзе да страты Беларусьсю геапалітычнай суб’ектнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лукашэнка даў дабро на авіярэйсы ў анэксаваны Расеяй Крым- Пазыцыя Ўкраіны пасьля жніўня 2020 году была даволі стрыманая.
- Сьвятлана Ціханоўская ў Кіеве так і не пабывала.
- Палітычны досьвед Лукашэнкі значна большы, чым у Зяленскага.
- Зяленскаму давялося выбіраць, узважваць плюсы і мінусы розных варыянтаў палітыкі адносна Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Украіна цалкам закрывае сваю паветраную прастору для Беларусі, ня будзе і транзыту- Ён вырашыў увесьці забарону на палёты беларускіх самалётаў у якасьці жэсту салідарнасьці з ЭЗ.
- Беларусь летась была на 6-м месцы паводле таваразвароту сярод зьнешнегандлёвых партнэраў Украіны.
- Нафта і прадукты нафтаперапрацоўкі, якія імпартуюцца зь Беларусі, для Ўкраіны важныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лукашэнка ня супраць, каб з «ЛНР» прыехалі дапытаць Рамана Пратасевіча- Фатаздымкі Пратасевіча ў вайсковай форме сьведчаць пра тое, што ён парушыў правілы паводзінаў журналіста: не апранаць вайсковую форму ніводнага з бакоў канфлікту і ня браць у рукі зброю.
- Але гэта зусім не падстава для Лукашэнкі станавіцца ў адзін шэраг з самаабвешчанай «ЛНР».
- Беларусь — міжнародна прызнаная дзяржава, а так званая «ЛНР» — атрад расейскіх марыянэтак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Украінскі палітоляг: Лукашэнка — гэта гібрыдны саюзьнік Украіны- Ва Ўкраіне не было публічнай дыскусіі наконт палітыкі адносна Беларусі.
- Я б раіў у гэтай сытуацыі дзейнічаць асьцярожна і пакрокава.
- Украіна не сьпяшалася цалкам салідарызавацца з Польшчай і Літвой пасьля жніўня 2020 году.
- Варта сказаць, што і ЭЗ не сьпяшаецца з санкцыямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Рэжым Лукашэнкі пагражае міжнароднай бясьпецы». У парлямэнце Ўкраіны падрыхтавалі заяву па Беларусі- Украіне тут ня варта, як той казаў, лезьці ў пекла паперад бацькі.
- Лукашэнка і да 2020 году многімі ва Ўкраіне ўспрымаўся як поўная марыянэтка Пуціна.
- Беларусь да апошняга часу вельмі ўдала выкарыстоўвала настальгію па СССР часткі грамадзянаў Украіны.
- Лукашэнка да апошняга часу паўтараў, што не прыедзе ва Ўкраіну інакш, чым на трактары.
- А Ўкраіна ўсталявала мыта на пастаўкі беларускіх аўтобусаў і грузавікоў.
- Мяркую, што гэта таксама мяняе пазыцыю Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Бітум як сродак уплыву. Ці страціць украінскі рынак ад амэрыканскіх санкцый супраць наваполацкага «Нафтану»- Украіна можа далучыцца да заходніх эканамічных санкцыяў адносна Беларусі, але ў той частцы, якая ня будзе біць па будаўніцтве, па імпарце бітуму і іншых вытворных перапрацоўкі нафты.
- Украіна пазыцыянуе сябе як краіна, якая салідарная з ЭЗ і ЗША.
- На поўначы Ўкраіны базуецца вайсковая брыгада егераў, працягласьць агульнай мяжы зь Беларусьсю — 1000 кілямэтраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Украінская бізнэс-імпэрыя беларускага бізнэсоўца Мікалая Вараб’я: што зьвязвае яго і кума Пуціна Медзьведчука?- На Данбасе — стэп, там войскам нашмат прасьцей манэўраваць. Мяжа зь Беларусьсю — гэта пераважна балоты.
- Цяпер ва Ўкраіне ствараюцца сілы тэрытарыяльнай абароны, гэта таксама ў пэўным сэнсе адказ на гіпатэтычную пагрозу з поўначы.
- Гістэрыі наконт вайсковай пагрозы з боку Беларусі ва Ўкраіне няма.
Што было раней
- Аляксандар Лукашэнка даў распараджэньне аднавіць паветраныя зносіны з анэксаваным Расеяй украінскім паўвостравам Крым.
- Лукашэнка заявіў, што не пярэчыць таму, каб прадстаўнікі «ЛНР» прыехалі ў Менск і «задалі пытаньні» затрыманаму Раману Пратасевічу.
- З 26 траўня Беларусь увяла рэжым індывідуальнага ліцэнзаваньня на пастаўку шэрагу ўкраінскіх тавараў.
- Урад Украіны з 29 траўня цалкам закрыў паветраную прастору для Беларусі.
- Прэзыдэнт Украіны лічыць, што стварэньне саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі можа несьці пагрозу для Ўкраіны, пра гэта ён заявіў у інтэрвію газэце Frankfurter Allgemeine Zeitung.