Імя Ціханоўскай зьнікла з базы МУС РФ аб асобах у вышуку

Сьвятлана Ціханоўская

З базы дадзеных МУС Расеі аб асобах, якія знаходзяцца ў вышуку, зьнікла інфармацыя аб Сьвятлане Ціханоўскай

Пра гэта паведаміла выданьне КУКУ.

Пра тое, што палітык апынулася ў гэтай базе, стала вядома ўвосень летась. Афіцыйныя расейскія прадстаўнікі тлумачылі, што ў Расеі супраць Ціханоўскай ніякіх крымінальных справаў не заводзілася, аднак яе ўнесьлі ў адпаведную базу дадзеных на падставе саюзных дамоўленасьцяў паміж Расеяй і Беларусьсю.

Падставы, на якіх Ціханоўская зьнікла з базы дадзеных аб асобах у вышуку МУС РФ, пакуль не патлумачылі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: З задавальненьнем наведала б Расею, калі б не міждзяржаўны вышук
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, за што Ціханоўскую аб’явілі ў вышук