Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Літвы зьдзіўлены рашэньнем Расеі абвясьціць Ціханоўскую ў вышук


Сьвятлана Ціханоўская і прэм'ер-міністар Літвы Саўлюс Сквярняліс, Вільня, 20 жніўня 2020
Сьвятлана Ціханоўская і прэм'ер-міністар Літвы Саўлюс Сквярняліс, Вільня, 20 жніўня 2020

Пра гэта Лінас Лінкявічус напісаў у сваім Твітэры

Сьвятлана Ціханоўская хоча весьці дыялёг з Расеяй. Замест гэтага Расея выдае ордэр на яе арышт. Дзіўна, але яны сапраўды не ведаюць, дзе яна? Допыт для іх — адзіная вядомая форма дыялёгу?

У інтэрвію агенцтву BNS літоўскі міністар заявіў, што гэта спроба cкампрамэтаваць Каардынацыйную Раду. «Гэта спосаб, каб не прызнаваць Раду партнэрам у дыялёгу. Гэта прыкра, бо КР — памяркоўная, нерадыкальная інстытуцыя, не настроеная супраць той жа Расіі» — сказаў Лінас Лінкявічус.

Ён выказаў перасьцярогу, што Расея можа паспрабаваць затрымаць Ціханоўскую праз Інтэрпол. «Гэтую сытуацыю трэба прадухіліць, бо палітызаванага вышуку быць не павінна. Яна не так часта езьдзіць, аднак, усё ж езьдзіць» — падкрэсьліў кіраўнік МЗС Літвы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG