Сярод абвінавачаных — блогер Сяргей Ціханоўскі, былы кіраўнік перадвыбарчага штабу сваёй жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, палітык Мікалай Статкевіч, блогеры Ігар Лосік і Ўладзімер Цыгновіч (MozgON), а таксама апэратар Ціханоўскага Арцём Сакаў і мадэратар сацсетак «Страна для жизни» Дзьмітры Папоў.
Ціханоўскаму, Сакаву і Папову інкрымінуюць:
- арганізацыю масавых беспарадкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе (ч. 1 арт.293 Крымінальнага кодэксу);
- распаўсюджваньне групай асоб па папярэдняй змове матэрыялаў, накіраваных на распальваньне сацыяльнай розьніцы супраць прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў (ч.3 арт.130 КК);
- пагрозы на адрас Старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў (ч.2 ст.191 КК);
- арганізацыю групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак і зьвязаныя з прымяненьнем гвалту ў дачыненьні прадстаўнікоў улады (ч.1 арт.342 КК).
Мікалаю Статкевічу прад’яўлена абвінавачаньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч.1 арт. 293 КК).
Ігара Лосіка і Ўладзімера Цыгановіча вінавацяць па артыкулах:
- распальваньне сацыяльнай варажнечы ў дачыненьні прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў, учыненыя групай асоб (ч.3 арт.130 КК);
- арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся пагромамі, падпаламі, зьнішчэньнем маёмасьці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады (ч.1 арт.293 КК).
Крымінальную справу перадалі пракурору для накіраваньня ў суд. Таксама СК паведаміў, што вядзе далейшае расьсьледаваньне ім шукае асоб, якія маюць дачыненьне да апісаных злачынстваў.
Блогерам Лосіку і Цыгановічу пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі. Астатнім фігурантам справы да 15 гадоў зьняволеньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Замбавалі» пратэстоўцаў. Выйшаў фільм БТ з прэтэнзіямі да зняволеных блогераўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Стала вядомай дата суду над актывістамі «Эўрапейскай Беларусі» і Паўлам СевярынцамГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Дачка з гонарам будзе памятаць пра вашы ахвяры». Кіраўніца Агенцтва глябальных мэдыя ЗША падтрымала Ігара Лосіка