Рэфэрэндум аб Канстытуцыі, прысуд паплечніку Ціханоўскага, «дармаедам» — поўная аплата «камуналкі». Найважнейшае за 27 красавіка

Аляксандар Арановіч, якога сёньня асудзілі на 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, архіўнае фота

Падзеі 27 красавіка

Рэфэрэндум аб папраўках у Канстытуцыю плянуецца на студзень-люты 2022 году, заявіла кіраўніца Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ярмошына: Канстытуцыйны рэфэрэндум плянуецца ў студзені-лютым 2022 году

Кіроўцу аўтадома «Страна для жизни» Аляксандра Арановіча пакаралі 6 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Двайніка Ціханоўскага» асудзілі за пікет у Горадні на 6 гадоў калёніі

27 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёну адбыліся судовыя спрэчкі ў крымінальнай справе давераных асобаў Святланы Ціханоўскай — Тацяны Канеўскай, Юрыя Ўласава, Дзьмітрыя Івашкова і Аляксандра Шабаліна

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракурор просіць па 6 і 6 з паловай гадоў для давераных асобаў Ціханоўскай з Гомля

У судзе над Бабарыкам сьведак дапытваюць у кайданках, хадайніцтвы абароны адхіляюць

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У нас былі падставы лічыць, што там былі зусім іншыя паказаньні». Як ідзе суд над Віктарам Бабарыкам

У Беларусі працягваецца судовы перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 27 красавіка: у справе за наезд на пяць вайскоўцаў замест агучваньня прысуду аднавілі працэс

Арышты і ператрусы 27 красавіка: за нацыянальны сьцяг, за подпіс у пратаколе, за каробку ў бела-чырвоных колерах

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышты і ператрусы 27 красавіка: за нацыянальны сьцяг, за подпіс у пратаколе, за каробку ў бела-чырвоных колерах

З 1 траўня 2021 году не занятыя ў эканоміцы працаздольныя грамадзяне, якія маюць уласнае жытло, будуць аплочваць газ і ацяпленьне за поўны кошт

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З 1 траўня «дармаеды» будуць цалкам аплочваць газ і ацяпленьне ў кватэрах

Падпісаньне «дарожных картаў» па інтэграцыі можа адбыцца ў верасьні-кастрычніку, заявіў амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар Беларусі ў Расеі Сямашка назваў новы лік інтэграцыйных «картаў»: цяпер іх 28, а не 31

Расейскія экспартэры нафты могуць прыпыніць пастаўкі на беларускі НПЗ «Нафтан» пасьля таго, як Злучаныя Штаты ўзмацнілі санкцыі ў дачыненьні да Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія нафтавыя кампаніі могуць спыніць пастаўкі на «Нафтан» у сувязі з санкцыямі ЗША — Reuters

Амбасадарка ЗША ў Беларусі назвала інфармацыю пра замах на Лукашэнку недарэчнай і бязглуздай

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадарка ЗША ў Беларусі назвала інфармацыю пра замах на Лукашэнку недарэчнай і бязглуздай

Эўразьвяз мае намер паставіць краінам «Усходняга партнэрства» каля мільёна доз вакцыны ад каранавірусу. Аднак Беларусі ў гэтым сьпісе няма.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З Эўразьвязу ў Беларусь перадалі экспрэс-тэсты і кіслародныя маскі. Але вакцынаў з ЭЗ ня будзе: Менск не вядзе перамовы