Дайшлі да «Бульвара Няскораных». Яшчэ некалькі каналаў і чатаў у Telegram прызналі «экстрэмісцкімі»

Ілюстрацыйнае фота

«У гэтых групах сыстэматычна разьмяшчаліся экстрэмісцкія матэрыялы, а таксама абразы прадстаўнікоў праваахоўных органаў і дзяржслужачых», — патлумачылі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

Згодна з рашэньнем суду Ленінскага раёну Магілёва, сьпіс «забароненых» папоўнілі віртуальныя супольнасьці «Магілёў 97%», «Бабруйск 97%», «Асіповічы для жыцьця» і «Бульвар Няскораных».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт прыгразіў крымінальным перасьледам тым, «хто адгукнецца на заклікі тэлеграм-каналаў»

«Для дэстабілізацыі грамадзка-палітычнай сытуацыі ў Беларусі і зьмены канстытуцыйнага ладу ўдзельнікі чатаў рэгулярна заклікалі да масавых беспарадкаў, вулічных пратэстаў, хуліганства, радыкалізацыі, вандалізму, супраціву міліцыянтам, блякаваньня руху на аўтамабільных і чыгуначных дарогах», — гаворыцца ў паведамленьні МУС.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС: Telegram-каналы «МКБ» і «Каратели Беларуси» — экстрэмісцкія, зьвесткі сілавікоў выдавалі супрацоўнікі «Белтэлекаму»

Удакладняецца, што за публікацыю ці рэпост інфармацыі з названых інтэрнэт-рэсурсаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасьць і пакараньне ажно да арышту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады прызналі тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» «экстрэмісцкім»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС: Telegram-каналы «МКБ» і «Каратели Беларуси» — экстрэмісцкія, зьвесткі сілавікоў выдавалі супрацоўнікі «Белтэлекаму»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Групу тэлеграм-каналаў «НЕХТА» ўключылі ў агульны сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў