У Аляксандра Апейкіна і ў бацькоў Герасімені адбываецца ператрус

Аляксандар Апейкін

Да выканаўчага дырэктара Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандра Апейкіна і бацькоў кіраўніцы фонду Аляксандры Герасімені прыйшлі зь ператрусам.

«900 тысяч за канапай мае, калі што. Зарабіў на продажы шчанят-хартоў» («борзых щенков») — пажартаваў Апейкін у сваім фэйсбуку. Як выглядае, ён тут прыгадаў 900 тысяч даляраў, якія нібыта захоўваліся ў хаце Ціханоўскіх і былі пасьля ператрусу прадэманстраваныя па тэлевізіі.

  • 2 красавіка стала вядома, што Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу супраць Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна. Герасіменя — кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасьці. Апейкін — выканаўчы дырэктар.
  • Справу завялі паводле ч. 3 арт. 361 — заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаньнем СМІ або інтэрнэту. Максымальнае пакараньне — 5 гадоў зьняволеньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супраць Герасімені завялі крымінальную справу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Захаваць здароўе да перамогі». Алякандра Герасіменя — пра «Зборную здаровага ладу жыцьця»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі фонд спартовай салідарнасьці запусьціў кампанію выкараненьня шкодных звычак