Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць Герасімені завялі крымінальную справу


Аляксандра Герасіменя

Сьледчы камітэт паведаміў, што заведзеная крымінальная справа ў дачыненьні да вядомай плыўчыхі, кіраўніцы Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандры Герасімені і выканаўчага дырэктара фонду, заснавальніка гандбольнага клюбу «Віцязь» Аляксандра Апейкіна.

Сьледчы камітэт абвінаваціў іх у распаўсюджваньні хлусьлівых зьвестак

  • пра хаду і вынікі выбарчай кампаніі,
  • пра падзеі ў сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай і культурнай сфэрах жыцьця грамадзтва,
  • а таксама ў закліках да дзеяньняў, скіраваных на шкоду нацыянальнай бясьпецы Беларусі.

Менавіта Герасіменю і Апейкіна Сьледчы камітэт лічыць адказнымі за

  • перанос зь Беларусі буйных спартовых мерапрыемстваў,
  • іміджавую і фінансавую шкоду,
  • падрыў прэстыжу краіны на міжнароднай і палітычнай арэне,
  • дыскрэдытацыю кіраўніцтва спартовай галіны і дзяржавы.

Справу завялі паводле ч. 3 арт. 361 — заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаньнем СМІ або інтэрнэту. Максымальнае пакараньне — 5 гадоў зьняволеньня.

БФСС паўстаў у жніўні 2020 году. Асноўнай задачай арганізацыя называе фінансавую, псыхалягічную, арганізацыйную і любую іншую дапамогу беларускім атлетам, якія пацярпелі ад дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG