У Санкт-Пецярбургу затрымалі беларускага актывіста. Падазраюць у арганізацыі акцыі пратэсту

Акцыя салідарнасьці ў Санкт-Пецярбургу, архіўнае фота.

23 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу затрымалі аднаго з самых актыўных прадстаўнікоў беларускага зямляцтва Ўладзімера Драгуна.

Паводле ягоных сяброў, раніцай прыйшлі дадому і сказалі, што ёсьць загад даставіць яго ў аддзел паліцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея не адмовіцца ад стаўкі на Лукашэнку, — расейскі эканаміст

Як паведамляе мясцовае выданьне «Фонтанка. Ру», Алег Максакаў, памочнік дэпутата заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга Барыса Вішнеўскага, здолеў зьвязацца з затрыманым. Па яго словах, цяпер актывіст беларускага зямляцтва ў аддзеле паліцыі Васілеастраўскога раёну, яму ставяць у віну ўдзел у няўзгодненай акцыі ў падтрымку Аляксея Навальнага 23 студзеня.

На Ўладзімера Драгуна склалі пратакол паводле ч. 2 арт. 20.2 КаАП Расеі (арганізацыя альбо правядзеньне публічнага мерапрыемства без падачы ў вызначаным парадку адпаведнага паведамленьня).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бяз Пуціна не было б Лукашэнкі». Гісторык Зубаў пра Маскву як цэнтар тыранічнага кіраваньня сьветам і ахвяру Навальнага і Калесьнікавай

Сам актывіст сьцьвярджае, што ў згаданым мітынгу ён ня ўдзельнічаў і падпісваць якія-небудзь дакумэнты не зьбіраецца.

Пасьля леташніх прэзыдэнцкіх выбараў беларусы Санкт-Пецярбурга штодня выходзяць на акцыі салідарнасьці зь землякамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Удзельніка страйку на «Беларуськаліі» трымаюць у піцерскіх «Крестах»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Санкт-Пецярбургу выпусьцілі фільм «Як змагаюцца за Беларусь у Расеі?». ВІДЭА